Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ЖВЯКАЦЬ незак. 1. Шумець, грукаць, стукаць. 2. Жаваць што-небудзь. Што-та мая карова ні жвякайіць жвачку. Наверна яшчур напаў. Бабровічы Маг. ЖУЖ МА ж. Вялікая колькасць дробных насякомых. Як пацяплеець, дык вечарамі цэлая жужма камароў, мошак i ўсякай трасцы. Прыхабы Бых. ЖУЛЯБІЯ аг. Малады, непаслухмяны хлопец. Вырас сынок жулябіям. Шчэ ў школі быў на ўчоці ў міліцыі. Прысна Маг. ЖУРАВОК м., ЖУРАЎКОМ прысл. Упражка коней. Запрагай коней жураўком, паедзем па маладых, дай прыкацім іх. Хай помняць вяселле. Н.Адяксандраўка Чав. ЖУРЖА ж. зневаж. 1. Абібок. 2. Бесклапотная, гультаяватая жанчына. Што ты ўсё бегыіш, як журжа. Вазьмісь за дзела. Н.Аляксандраўка Чав. Ж Ы ВЫ ЯЯГАДЫ спалуч. Цэлыя, непераапрацаваныя ягады, закансерваваныя на зіму. Мы варения ня варім, a зыкатуім жывымі ягадамі. Насыпаем, абдаем варам i закатыім. Вепрын Чэрык. Ж Ы ДКАЯ БУЛЬБА спалуч. Булён. Вот i ўкусная ш жыткая бульба c жараным салам, з лучком. Заходы Шкл. ЖЫЛАВАТАЯ БУЛЬБА спалуч. Негатункавая бульба. Раньшы бульба была нейкая жылаватыя, цяперіцька ўся харошынькыя. Заходы Шкл. ЖЫРНАЕ ЯЙЦО спалуч. 1. Неданошанае яйцо. 2. Баўтун. У агародзе ў крапіве Ганна зныйшла жырнае яйцо - ні то курыная, ні то гусіная. Прысна Mar. ЖЭРДНІК м. Плот з жэрдак. У міня каля жэрдніку цвяты растуць. Буднеў Кліч. ЖЬІЖКА ж. 1. Жыжка. 2. Груб. Смаркачы. Малец, ай, малец! Уватры жышку, нос твой цякець. Сялец Бых. з ЗАБАРСВАЦЬ незак. Завязваць. Зыбарсвай тухлі, гідка глядзець ны цябе, як цягі, шнуркі валочуцца, наступіш - пывалісся. Н.Аляксандраўка Чав. ЗАБІЦЬ КАБАНА словазлуч. Падрыхтаваць кабана да ўжывання ў ежу, зрабіць з яго сала, мяса i інш. Заб'ём кыбына - i за месіц увесь зьядзім. Сям'я вялікыя i ў горыт аташлём пылавіну. Мазалава Мсц. ЗАБРУСЕЦЬ зак. Зацвярдзець. Забрусела вымя ў каровы, я i расцірала яго i намазвала, а яно прама, як брус. Вот бяды было! Прыхабы Бял. 3 АБРУ СЯНЕЦЬ зак. Пачырванець. У бацькі нага баліць, забрусянела ўся. Ходзь бы ні нарыў c пат касьці, а то будзя бяды. Сялец Бых, ЗАБУРЫЦЦА зак. Разбурыцца. Усі парцізанскія зімлянкі даўно забуріліся, толькі ямы анны зысталіся. Макеевічы Клім. ЗАВАЛЕНЬ м. 1. Прызба. 2. Чалавек, які многа спіць, гультай. Ты хоць бы, завалень, устаў ды хоць пад'еў, ды хоць што зрабіў, а то бакі аблезнуць ат сну. БракаваМаг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забём, падеў, сямя
4 👁
 ◀  / 89  ▶