Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ДВАЙНЁЎКІ мн. Гліняныя гаршчочкі, злучаныя разам. Раныиы пастухам насілі харьчы ў двайнёўках - у такіх махотачках, што дзве стравы адразу. Бярозкі Хоц. ДВО М І ліч. Двума. Я з двомі дзіцямі гырювала ўсю вайну i посьлі вайны горюшка мне хваціла. Родня Клім. ДЗЕВАВАЦЦА незак. Быць незамужняй, дзяўчынай. Усе дзеўкі замуж пывыхадзілі, а я яшчэ дзівывалася да трыццаці гадоў. Сухары Mar. ДЗЕВЯТАЯ ПАДНЯВЕСНЩ А спалуч. Апошняя з дружак маладой. Дзівятый пыднявесніцый можа быць любая дзеўка ці свыячка. Вітунь Касц. ДЗЕВЯЦШЫ мн. Абрад (9 дзён пасля смерці). Яшчэ адзнычаюць дзівяціны пы нябошчыку. Гэта дзевяць дней пасьля сьмерці. Тударава Шкл. ДЗЕРАВА н. Дрэва. Так i не знала куды падзецца, кідаюся то пад адно дзеріва, то пад другое, каб дзе латвей схувацца. Мокрае Бых. ДЗЕРАВЯШКІ мн. Драўнінны абутак. Хадзілі бысяком. Насілі лапці i дзірывяшкі. Заходы Шкл. ДЗЕСЯТКА ж. Уст. Назва меры (крыху больш за пуд). Гэта проса важыла чуць больш дзесяткі, а мы плацілі больш як за дзве. Лубнішча Маг. ДЗЕСЯТОЎКА ж. Уст. 1. Посуд. 2. Мерка для збожжа. Насып мне, кумка, хоць дзесятоўку пшаніцы: хачу крупу зьдзелыць на каляды. Загацце Кліч. ДЗЁРАН м. 1. Дзёрн. 2. Зелле на пасевах. Пайдзі снімі з бульбы дзёран, а то людзі сьмяюцца. Заполле Шкл. ДЗЁРКА ж. Тарка, пры дапамозе якой дзяруць бульбу. Дзёрка мая зытупілася, неяк i бульбы сыдраць. Ай жа ж была удалая дзёрачка. Такой больш ні куплю! Княжыцы Маг. Д31КАЛ(5н м. Адэкалон. Нейкі дзікалон ат цябе пахнець. Лудчыцы Бых. ДЗІРГАНУЦЬ зак. Хутка пайсці. Хадзіця хоць у хату, а то дождж як дзірганець, дык саўсім змокніця. Харошкі Маг. ДЗЯРГУН м. Чалавек, у якога хутка рвецца адзенне. Што етаза дзяріун? Усягды ў яго калені ірваныя, не спраўляесься купляць штаноў. Вот галгот. Н.Атяксандраўка Чав. ДЗЯРУГА ж. 1. Коўдра. 2. Цёплая хустка. Дзяругі ткалі самі, был i i простая i суконныя, усялякія ткалі. Шышава Гор, ДОИК1, СІСЬКІ мн. Грудзі (жаночыя). Пыглянь-ка: дойкі сваі выставілалюбіця міня. Магілёў. Схувала п сваі сіські, бястыдніца. Магілёў. ДОНДЗІК жарт. м. Прыдурак. Ходзіць узад-упярод, як дондзік які. Во бяздзельнік. Шклоў. ДОР м. Драніца. Я думаю сёліта пірякрыць крышу: ужо i дору ныдраў. Забычанне Касцюк. ДРАВЯНКА ж. Дрывотнік. Скарэй нясі ў дравянку сухія дровы, а то дошч памоча i цябе, i етыя дровы. Сялец Бых. ДРАГАЦЦА незак. Рухацца. Мая жонка так забалела, што i драгацца ня можа. Вот нішчасьця. Бабровічы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 89  ▶