ГУ РУ СОК м. Невялікая летняя хустка. Завяжы новый гуру сок. М. Крапіўня Касц. ГУСІНА ж. \. Гусь. 2. Гусяня. Цвердаў Бых. ГУСТАЯ БУЛЬБА спалуч. Пюрэ. Пайшлі, дзеці, есць густую бульбу. КасЦЮКОВІЧЫ. ГУСТОВІК м. Пюрэ. У густовік луччы солі с цыбуляй, чымся масла. Заполле Шкл. ГУСТЫШ 1. Густая страва. 2. Гушча ў страве. Ну, што ета за суп: адзін густыш астаўся, а юшка выгарала. Чырвоная Слабада Бых. ГУШ ЧА ж. 1. Што-небудзь густое. 2. Тварог. Паставіла малако ў печ, каб гушча палучылася, потым сыр зробім. Бабровічы Маг. ГЫ ЛЯ выкл. 1. Так адганяюць гусей. Гыля! Куды ета вы? Гыля! Шаламы Слаўг. 2. Так адганяюць свіней. Гыля! Чаго йта тут рыяце? Гыля атсюль! Заполле Шкл. ГЭДАК прысл. Во, гэдак, дзеткі, жылі ўсю вайну, як гарох пры дарозі, хто ня йдзе, той ушчыпне. Слабада Бабр. ГЭНЫ займ. Гэты. Няўжо гэны чалавек здурнеў, што так крычыць? Чырвоная Слабада Бых. д ДАВАЦЬ ПАЛУЧКУ словазлуч. Выплачваць зарплату. Іван, ці даюць сяньні палучку? Хоцімск. ДАКОПКІ мн. 1. Заканчэнне ўборкі бульбы. 2. Абрад, свята заканчэння ўборкі бульбы. Бульбу выкапалі, а дакопкі хіба на новы год? Чырвоная Слабада Бых. ДАКУШ НЬІ(Й) прым. Надакучлівы. Етый маліц такей дакушный, як прічэпіцца, ні атчэпісься. Заходы Шкл. ДАЛІНІЦА ж. Даліна. Ехаў Колечка па далініцы (з песні). Асман-Касаева Бял. ДАПЕТРЫ ЦЬ зак. Дадумацца. Тады я толькі дапетрыла, што трэба рабіць, калі ў дзьвірах паказаўся ён. Брожа Бабр. ДАРАВАЦЬ незак. Дарыць. На вяселлі маладых добра дурувалі i дзіньгамі, i вішчамі. Сухары Маг. ДАСУЖЫ прым. Вельмі дапытлівы. Я молада была, дасужа была, везьдзе успявала, усё знала. Сухары Маг. ДАТОЎПІЦЦА зак. Дастояцца, сумець дасягнуць ч.-н. у натоўпе. Мы не маглі датоўпіцца, што б пыглядзець на першых парцізан. Макеевічы Клім. ДАХАДЗЯГА аг. Худы чалавек. Такей дыхадзяга - страх пыглядзець. Бя~ розкі Хоц. ДАХАДНЫ прым. Худы. Конь гэты ўжо вельмі ж дахадны, каб на траву хутчэй, дык можа б i ад'еўся. Лубнішча Маг
Дадатковыя словы
адеўся
3 👁