ДРАЖНІК м. Сметнік. Вынясі, доча, сьмецце на дражнік, ніхай у хаце ні ляжыць, а то людзі нас засьмяюць. Прыхабы Бых. ДРАЛЫ прым. Вельмі стары. У дзяреўні січас толькі адны дралыя пааставаліся. Сухары Маг. ДРАНЫ БЛШ спалуч. Блін з дранай бульбы; дранік. Маці драных бліноў напячэць, а мы іх i c салам, i c сьмятанай ядзім, колькі ўлезе. Чырвоная Слабада Бых. ДРАЧКА ж. 1. Працэс ачысткі воўны. 2. Прыстасаванне, якім чэшуць воўну. Маці кінула драчку i пабегла да гасцей. Драла воўну, драла ды й драчку зламала. Мхінічы Красн. ДОЧА ж. ласк. Дачка. Доча, а, доча! Даць цыцы, даць мылычка? Шаламы Слаўг. ДРАЧЫК м. Венік без лісця; дзяркач. Вазьмі драчык i падмяці двор. Чырвоная Слабада Бых. ✓ ДРЫ ЛІХА ж. Саматканая спадніца. Раней усе насілі дрыліхі са свайго палатна. Чырвоная Слабада Бых. ДРЬІЛІЦЬ незак. Танцаваць. Во бывала я дрыліла дык дрыліла. Усіх у вёсцы перамагала ў любым танцы. Шчамілаўка Бял. ДРЫ НДУШ КА ж. Старадаўняя песня. Вельмі цікава было пачуць дрындушку ў той цяжкі час. Трылесіна Дрыб. ДУБАКА, ДУБАРА прысл. У беспарадку. Чаго у цібе валасы стаяць дубака? Прыбярыся. Н.Аляксандраўка Чав. У хаці ўсё дубара. Чавусы. ДУЙКА ж, Вялікая мяцеліца. Пад вечар узнялася дуйка, так замяло, што трактарамі машыны выцягвалі сь сьнегу. Прыхабы Бял. Сяньні ўсю ноч зы акном выла дуйка. Амхінічы Чав. ДУРА(Ы) ж. Буякі. А дураў жа ў лесі тады сколькі было. Сухары Маг. ДУРАЛШ А аг. Дурань. Што за дураліна? Куды ні пойдзець - толькі людзей насмешыць. Сумарокава Маг. ДУРУКАВАТЫ (Й) прым. Дурнаваты. Што вы яго слухаеця: ён жа дурукаватый. Заходы Шкл. ✓ ДУРКУШ А ж. абразл. Дурніца. Што за дуркуша! Яй-богу ніразумная. На ферму нык]эасілась. Хоць ногі ў дзярме, а жаніх на ўме. Аляксандраў Маг. ДУРНЕПС м. Турнепс. У нас каждый год дурнепс садзім, такей харошый расьцець. Чэрнеўка Дрыб. ДУРНІЦЫ мн. Буякі. У нашым лесе многа дурніц, але мы іх бярём мала. Найбольш бярём чарнікі, землянікі, бруснікі. Зь йіх варения дзелыім. Трысціно Ход. ✓ ДУРЭЦ м. Дурань. Нейкі дурэц, a ні чалавек з розумам. Днём спіць, a ноччу па вуліцы з гармонікам цягаецца - сам ня спіць i людзям не даець. Хамінічы г°р „ , ДУЎБАНКА ж. Лодка, выдзеўбаная з дрэва; човен. Дуўбанкі дзелылі з асіны, таму што йіна дуўбаіцца хырашо. Лабковічы Крыч
3 👁