стаў або зусім няма фразэалёгіі, або ёсьць прымітыўныя калькі з расейскай (He ад р азу М а с к в а б у д ав алас я, Н а ў с які выпадак, Насільна мілы не будзеш). Таму, думаю, пераважная бальшыня прапанаваных Я. Станкевіча.м адпаведнікаў расейскім выразам вернецца ў мову, прыжывецца наноў. Услухайцеся: He з а д з е н ь Вільня станавілас я, Д зеля ў с я г о дз еля, Даганяючы не пацалуешся — колькі тут і нацыянальнай самабытнасьці, і непаўторнага гумару, і мілагучнасьці! Цяпер да роднае мовы вяртаюцца й далучаюцца масы людзей. I выяўляецца, што атрыманае свайго часу ў школе веды недастаткова. Там вучылі разьбіраць сказы, але не вучылі размаўляць. Пільна патрэбныя беларускія размоўнікі, ды ня тыя, што сьлепа калькуюць расейскія звароты й выдаюць іх за беларускую мову. Разьдзелы гэтае працы «Прывітаньні і зы.чэньні», «Ветлыя звароты» складаюць размоўнік — лексычны даведнік. Цяжка сказаць, ці вернецца ў мову завядзёнка зьвяртацца замест «Вы» — «Ваша»; сумнеўная прапанова замяніць расейскую форму ймя па бацьку на - в і ч беларускаю (В ас і л ё н а к); імёны па бацьку да часоў расейскае рэкрутчыны на Беларусі масава не ўжываліся. Але ведаць, што і гэтак па-беларуску кажуць — варта. Заключныя разьдзелы датычаць граматыкі й культуры мовы. ёсьць тут цалкам апраўданыя моўнаю практыкай рэкамэндацыі, якія парадкуюць ужываньне прыналежных прыметнікаў, дзеепрыметнікаў прошлага — «мінулага» часу (гусьцелая ц е м е н ь) і цяперашняга часу залежнага стану (разгляданае пыт а н ь н е). Але ня спраўдзілася спроба аўтара ажывіць старабеларускія формы дзеепрыметнікаў цяперашняга часу. У беларускай мове супалі формы дзеепрыметнікаў ( ч ы т а ю ч ы чалавек)і дзеепрыслоўяў ( с я д з е ў, ч ы т а ю ч ы к н і г у). Дзеепрыметнікі на -у ч ы, -ю ч ы, ■ ачы, - я ч ы. амаль не ўжываюцца ў народнай мове, успрымаюцца як калькі з расейскай. Я. Станкевіч тонка адчуваў стылёеыя й сэнсавыя адценьні сынонімаў, калі ж быў перакананы, што ў літаратурнай мове бракуе слова — адшукваў або нават ствараў яго й прапагандаваў (напр., грамадзейства — «обіцительность»). Галоўным у навуковай творчасьці Яна Станкевіча быў клопат пра чысьціню мовы, пра захаваньне й пад
27 👁