Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
крэсьленьне яе адметнасьці ад моваў суседніх. Жыцьцё пацьвердзіла ягоную рацыю: толькі захаваўшы самабытнасьць, нашая мова выжыве й адродзіцца. Жыцьцё ж пакажа, што з прапанаванага Янам Станкевічам стане нормаю, штб — імпульсам дзеля далейшага пошуку. Але каб выбраць, трэба мець з чаго выбіраць. Ды гэты сьціплы на выгляд слоўнік — такі насычаны, такі свойскі, што хочацца не выбіраць, а браць, і пісаць, і вымаўляць слова за словам, выраз за выразам... 'Бо аўтар ягоны, доктар Ян Станкевіч, любіў мову, ведаў і адчуваў яе як мала хто. Справядлівасьць аднаўляецца, імя й працы выдатнага навукоўца вяртаюцца ў беларускі культурны абег. V Менску 30 студзеня 1992 году Вінцук Вячорка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 84  ▶