Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
крывіцкае мовы» — Вільня, 1938; «Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы, граматыка, правапіс»—Рэгенсбург, 1946; «Этнографічныя й гістарычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі»— Ню Ерк, 1953; «Аканьне — балцкая рыса ў мове вялікалітоўскай» — Мюнхэн, 1971. Фундаман~ тальная ж лексыкаграфічная праца — «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (Ню Ерк, 1990, 1305 с.) выйшла ў сьвет ужо дбаньнем ягоных сыноў. Ян Станкевіч — лексыкограф працягваў плённую традыцыю беларускага творчага мовазнаўства. Таталітарна-русыфікацыйная лінія афіцыйнае савецкае навукі адмаўляла беларускай мове ў самабытнасьці, над моваю чыніўся гвалт, зь яе вытручвалася адметнае і ўкаранялася чужое, у тым ліку праз укладзеныя калектывамі без~ аблічныя фіксатарскія слоўнікі. Але найлепш жывы дух маладой беларускай літаратурнай мовы, якая не пасьпела яшчэ застыгнуць у адназначнасьці, безварыянтнасьці, адлюстроўваюць, улоўліваюць менавіта слоўнікі аўтарскія — працы, пазначаныя індывідуальнасьцяй укладальніка. «Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак фразэолёгічны...» — таксама аўтарскі. Плён вялікае дыялекталягічнае, археаграфічнае працы, слоўнік гэты, аднак, ня можа лічыцца нарматыўным, а ягоныя рэкамэндацыі — абявязковымі. Ды цяпер, калі мова нашая адраджаецца, вызваляецца ад таталітарных путаў, штучных абмежаваньняў,— мы абавязаны прагледзець наноў усё, што назапашана, што чакала свайго часу. Мовазнаўчы аўтарытэт Яна Станкевіча і ўскосна, і непасрэдна ўплывае на сучасную мову. Імкліва адбылося вяртаньне слова с n а д a р, а між тым якраз Я- Станкевіч упершыню абгрунтаваў неабходнасьць адраджэньня гэтага слова, прывёў гістарычныя прыклады, настойваў на яго пасьлядоўным ужываньні. Інтуіцыя не падвяла яго. Самабытнасьць мове ў значнай ступені надаюць фразэалёгія, прыказкі. Падбіраць максымальна блізкія па значэньні, стылёвай афарбоўцы выразы. нават у роднасных мовах нялёгка, дзеля гэтага трэба дасканала валодаць кожнай зь іх. Для беларускае мовы Я- Станкевіч зрабіў такую працу першы. Яе складаюць два пачатковыя разьдзелы кнігі, дзе, акрамя ўласна фразэалягізмаў і прыказак, знаходзім і пераклады. асобных часта ўжыеаных словаў. Фразэалёгія пры вывучэнні мовы. засвойеаецца найцяжэй; у балыйыні сучасных беларускіх тэк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 84  ▶