Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
ян СТАНКЕВІЧ I ЯГОНЫ СЛОУНІК Ян. Станкевіч (26. XI. 1891, с. Арляняты Крэўскай вол. Ашмянскага пав.— 16. VII. 1976, Іст-Брансуік, ЗША) — з адраджэнцаў, са слаўнае грамады тых рознабакова адораных людзей, што паклалі жыцьцё на аўтар служэньня Беларусі й заслужылі на вечную памяць нашчадкаў. Адзін з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў, гісторык, пэдагог, палітычны дзяяч, ён належаў да вядомага ў беларускай культуры й грамадзкім жыцьці XX ст. роду Станкевічаў. Скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, доктар славянскага мовазнаўства й гісторыі (1926). Прафэсар Украінскага Вольнага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне. Далучыўся да беларускага руху з 16 гадоў. Працаваў у «Нашай Ніве». Удзельнічаў у паседжаньнях Рады БНР. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Навуковага Таварыства. У часы г. зв. Сярэдняй Літвы адчыніў на Віленшчыне больш як 200 беларускіх пачатковых і сярэдніх школаў. Пасьля вучобы ў Празе (1922—1926) выкладаў беларускую мову ў Віленскай Беларускай гімназіі, у Віленскім і Варшаўскім унізэрсытэтах. У 1930—1931 гг. выдаваў у Вільні першы беларускі. мовазнаўчы часопіс «Родная мова», рэгулярна ладзіў «Зборкі чысьціні беларускае мовы». У 1939 трапіў у турму Лукішкі. Ад бальшавікоў укрыўся на акупаванай немцамі тэрыторыі Польшчы. У часе вайны займаўся нацыянальна-культурнай, навуковай, выкладчыцкай дзейнасьцяй, удзельнічаў у незалежніцкай Парты.1 Беларускіх Нацыяналістаў, кантактаваў з польскім падпольлем. Пасьля вайны — на эміграцыі ў Нямеччыне і ў ЗША. Ян Станкевіч ■— аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў, манаграфіяў, падручнікаў (згадаем толькі некаторыя: «Беларускі правапіс», «Правапіс чужых словаў» — Вільня, 1921; «Зьмена практычнае граматыкі беларускага языка ў БССР» — Вільня, 1934; «Вонкашняя гісторыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

іст-брансўік
6 👁
 ◀  / 84  ▶