цьвітучы маюць цьвет. Збожжа — жыта, пшаніца, ячмень, авёс — красуе (па мясцоваму, прыкладам ў Лідчыне, «расуе») і красуючы мае красу (памясцоваму «расу»), Травы (прыкладам мятліца) красуюць. Лён і стручковыя — гарох, боб, соя, чачэўка і іншыя — цьвітуць. Але гуркі — «гараць». Е два дзеясловы — цьвіцець і цьвісьці (заўсёды з і па в, хоць «цьвет», пр. «сьвет», але «сьвітае»), ад «цьвісьці» ў цяп. часе ё побач дзьве хормы — цьвіту, цьвіцеш і г. д. і цьвію, цьвіеш і г. д. Красавацца, пакрасавацца мае значаньне «вельмі добра мецца» і адказуе 1) м. «процветать», п. kwitnўc. Красуецца ў жыцьцю, чаго яму не стае? Пакрасаваўся на сьвеце. Красуецца ў чужым дабру (усі прыклады з Нсл. 252); 2) м. «іцеголять», п. stroic sig, elegantowac sig. Kpaсуецца ў чужой адзежынцы, тм. Дзеля таго і красаваньне значыць ня толькі, што некаторыя расьліны красуюць, але яшчэ адказуе м. «процветанне, расцвет», п. rozkwit. Дзявоцкае красаванызе. He вялікае красаваньне за ім, хоць ён і багаты. (Абодва прыклады з Нсл. 252). Цяперка ў народнай мове крывіцкай ё два словы — «краска» і «кветка», каторыя часта маюць тое самае значаньне. Краска, зьменш. красачка пашырана па ўсёй Крыўі. Запісана гэтае слова між іншым у Віцебску; Ар.; Войш.; у Чарнігаўшчыне (РСБ. 146; ПНЗ), у Др., у Сц. Прыклады: Прыгожыя краскі, Нсл. 251; у самую касавіцу (сонца, краскі, чырканьне косаў), ЗСД. 390; Зарваў красачку дый пайшоў, ПНЗ, 40. Дзе кажуць «кветка»; там старыя кажуць яшчэ «краска». Гэтак, прыкладам, у Ар. маладыя звычайна кажуць «кветка», але старыя «краска». Гэта паказуе, што «краска» слова старшае ў нашай мове і чыста крывіцкае. Аб яго крывіцкай чысьціні сьветчыць яшчэ і тое, што мовы суседнія гэтага слова ў даным значаньні ня знаюць. Зацемлю гэтта, што ўсе краскі цьвітуць, а не красуюць. Што да «кветка», дык трэба зацеміць, што гэтае слова ў некаторых мясцовасьцях мае яшчэ значаньне «ветка». Гэтак, у Ар. кажуць «кветка аўсу, авёс квяцісты», тымчасам як у Кушлянах ля Жупран таго-ж пав. кажуць «ветка аўсу, авёс вяцісты». Так-жа Насовіч у сваім слоўніку на б. 233 падае «кветка» ў значаньню «ветка (Адарві кветку кляновую). Калі яшчэ зьвернем увагу, што ў
Дадатковыя словы
kwitn^c
10 👁