толькі — КОЛЬКІ Спачатку прывядзём прыклады. Із старое мовы: Абраці і пастанавіці віжоў толькі, колькі патрэбна будзець, Літ. Статут 1529 г.; Жаднае зьвірхнасьці над намі зажываці ня можаць, адно толькі, колькі яму права дапушчаець, Стт. 3 ЛНЧ.: Прыкінуўшы вокам, колькі вазоў будзе, 29; Бач ты яго, міласэрны які знайшоўся — папрацуй у яго дзён колькі... А папытаць-бы ў цябе, а колькі ты плаціць будзеш, 11; Дзіва, сена колькі таго аднаго. На ўсю зімку стане, ды прадаць яшчэ колькі можна, 47; Папакошавай дзён колькі, 11; Дастаў колькі хунтаў, і то ў знаёмых, 25. 3 ЗСД: Колькі ў вас зямлі? 49; Колькі вы зьбіраеце збожжа? тм.; А колькі радасьці... 62; За колькі часінаў Халіма раптам спыніўся, 32; На колькі часінаў запанавала маўчанка, 138; Тады яшчэ колькі чалавекаў падхапілі, 141; Колькі часінаў ён глядзеў на яе здалёку, 170. 3 «Сын»: Колькі радасьці было ў закурэлай... хаце ў Агапы, 15; Колькі ночай бяз сну высядзела яна каля рыжае дарагое галоўкі, 22; Колькі выцярпеў, сынок мой, 25. 3 Ар. Куляшова: «У зялёнай дуброве», Менск 1940: Маці за руку гасьця ўзяла. Колькі слоў сказала напасьледак, 13. Колькі зім ня верыла ў сьмерць ніяк. Колькі ты даў яму? Нсл. 242. Колькі не гавары яму, ён усё сваё, тм. 3 прыведзеных прыкладаў відаць: 1) толькі ўжываецца таксама, як прыслоўе меры (у значаньні м. «столько»; 2) колькі ўжываецца, як у значаньні маск. «сколько», так і ў значаньні м. «несколько»; 3) як толькі, так і колькі ўжываюцца бяз с на пачатку. Прыклады можна было-б прывесьці з кажнае мясцовасьці. 3 Наваградчыны прыводзіць Чч, з Случчыны — СК. (між іншага, і ў значаньні маск. «несколько»). Ад «колькі» паўстаў прадметнік колькасьць ( = м. колнчество, п. ilosc), ад якога ўзноў прыметнік колькасны (= колнчественный, ilosciowy). ЦЬВІЦЕЦЬ (ЦЬВІСЬЦІ), ЦЬВЕТ I КРАСАВАЦЬ, КРАСА; КРАСКА Усе расьліны, каб даць плод, мусяць быць заплодненыя. Запладненьне настае ў часе цьвіценьня, або красаваньня. Дзервы (клён, ліпа, бяроза і інш.) цьвітуць і
5 👁