Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
мясцовасьцях найменей падпалых пад польскі ўплыў, прыкладам ля Пархвенава і Докшыцаў Вял., кажуць «квяты», значыцца, ужываецца чыста польская хорма гэтага слова, бо зьмена не пасьпела яшчэ стацца, дык трэ' прыйсьці да вываду, што «кветка» паўстала скрыжаваньням п. kwiat, крывіцк. «цьвет», што дало «квет» (гэтую хорму падае Нсл. 233), а пад уплывам жаноцкага роду ў «краска» паўстала далей «кветка». Значыцца, чыста крывіцкае слова ё «краска», і яно павінна ўжывацца ў мове літаратурнай. Проці «кветка» прамаўляе яшчэ старая асаблівасьць нашае мовы — пераход спачатнага кв перад «t»» і «і» у цьв. Ведама, так-жа будзе цьвітучы, а ня «квітучы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 84  ▶