едднство», п. jednosc. Гэтак, прыкладам, у беларускіх летапісах кажацца, што задзіночыўшыся проці Яўнута, Вялікі Князь Альгерд і князь Кяйстут увесь час із сабою жылі ў вадзіносьцьве. Задзіночыць, задзіночыцца, што так часта ўжываецца ў беларускіх памятках (з мовы народнай запісана цяпер у Вішневе Вял.), значыць—■ злучыць колькі ў вадно, колькім зьліцца ў вадно і адказаваюць м. «соединнться», «об'еднннться», п. zjednoczyc, zjednoczycsie. Ужыванае там-жа задзіночаны — м. «соедяненный», «об'едяненный», п. zjednoczony; задзіночаньне — соедянение, об'единенне, п. zjednoczenie. Блізкое значаньнем да «задзіночыць, задзіночаны, задзіночаньне» ёсьць «злучыць, злучаны, злучэньне». Агульна можна зацеміць, што калі маецца на ўвеце мамэнт ідэялёгічны або палітычны і псыхолёгічны, дык кажацца задзіночыць, задзіночаньне, адзіноства (у 2-м значаньні), а пры мамэнце фізычным, мэханічным — злучыць, злучэньне. Гэтак, як мы бачылі, задзіночыліся Альгерд з Кяйстутам. Асобныя беларускія княствы задзіночыліся ў вадно сваё гаспадарства, званае Вялікім Княствам Літоўскім. Але, разабраўшы сьцяну, злучым дзьве гасподы, можна злучыць два ці балей статкаў у вадзін статак. Есьць Задзіночаныя Гаспадарствы Паўночнай Амэрыкі (а ня «Злучаныя»). Адзінота значыць бесьсямейнасьць або маласямейнасьць і стан, калі чалавек чуецца адным, бяз іншых, быццам пакінены. Адказвае м. «оддночество», п. samotnosc. Адзінотны — о д й н о к й й, samotny. Словы з каранём луч — можна падзяліць на дзьве галоўныя часьці. 1. Да першай часьці належаць тыя, што маюць націск на суфіксе -ы, -а, -э (часамі на прыстаўцы -вы), Вось яны: Лучэньне — м. «соединевие». Лучыць (націск на -ы) м. соединять. Гэты дзеяслоў у няскончаным трываньні ня мае прыстаўкі і ў такім прыпадку можа ўжывацца і пры мамэнтах ідэялёгічным, політычным і псыхолёгічным («пас лучыць агульная ідэя, інтарэсы, характары»), тымчасам у трываньні скончаным («злучыць») ужываецца адно пры мамэнце фізычным, мэханічным і, хіба, хімічным. Прыклады з Нсл
Дадатковыя словы
об'едйненне, обединенне, обеднннться, обедяненный, соедйневйе, соедйннться, соедйнять, соедяненйе
6 👁