Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
скрыня палатна, адзежы; Скрынька аббітая бляхаю. Скрынька ў якой-колечы скрыні (у шахве, кухры, кухрыку і інш.) завецца прыскрынак, Ар., прыскрыначак. Выймае з прыскрынку акраец хлеба, ЛНЧ 32; Грошы ў прыскрынку, у прыскрыначку ляжаць, Нсл. 510. Прыскрынак у стале завецца прыстолак, Ар. ( = п. szuflada). Сутнік — 1) кош з вечкам. Ар.; с. Чухны, Краўское в., Аш.; 2) м. «сундук». Чухны, тм. Дык, хіба, і «чемодан». Струмэнт, мн. лік струмэнты бываюць толькі музыцкія. Дуда, іскрыпка, цымбалы, клярнэт, гармонік і пад.,—■ гэта струмэнты. Вупраж. Лейцы, вобраць, хамут, супонь, набедрыкі, падпінак, падсядзёлак і пад.— гэта вупраж. СУЦЭЛЬНЫ I АДЗІНЫ, АДЗІНОСТВА; ЗАДЗІНОЧЫЦЬ I ЗЛУЧЫЦЬ; АДЗІНОТА, АДЗІНОТНЫ; УЛУЧЫЦЬ, ВЫЛУЧЫЦЬ, ЛУЧЫЦЬ, ЛУЧНЫ Суцэльны ў фізічным дачыненьні абазначае штось зробленае з аднаго матар'ялу, нясточанае, прыкладам — суцэльная палка. Гэтаму значаньню слова «суцэльны» адказвае м. «цельный», «целостный», «сплошной», п. jednolity. У дачыненьнях іншага характару «суцэльны» ўжываецца тады, калі зьявы ідуць адна па аднэй беспасярэдне. Гэтак, суцэльная школа будзе тады, калі з школы народнае беспасярэдне можна перайсьці ў сярэднюю, а з сярэдняе ў вышшую. У гэтым (другім) прыпадку «суцэльны» адказуе м. «еднный», п. jednolity. Заўсёды кажацца суцэльная школа, беларуская мова суцэльная, беларускі народ суцэльны, гэта значыцца, што складаецца з аднолькавае этнічна масы, і пад. Суцэльнасьць — цельность, целостность, едннство, jednolitosc. Суцэльна — целостно, цельно, jednolicie. Адзіны значыць тое, што адзін, але з вялікім падчыркненьнем і адказавае м. «едннственный», «еднный» п. jedyпу. Адзіны Бог. Адгэтуль вера ў тое, што Бог адзіны ёсьць вера ў вадзіноства Божае. Гэтак, паміж іншага, гэтыя словы (адзіны, адзіноства) ўжываюцца шмат разоў у Аль кітабе — кнізе беларускіх мусульманаў, напісанай у даўнейшай беларускай мове народнай. Іншае значаньне слова «адзіноства» адказвае м
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарялу, сўтнік
4 👁
 ◀  / 84  ▶