Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
ніцкімі снадзівамі або снадзьмі будуць — пяро, асадка ( = м. «ручка»), алавік, шылца, лінійка, астрылца, цыркель і пад. Выглядае, што розьніца між снасьцяй, з аднаго боку, а снадзівам або снадзьдзю, з другога,— у велічыні. Гэтак серп — снадзіва, або снадзь, але машына жаць (жачка) — снасьць, цэп — снадзь або снадзіва, але малатарня — снасьць. Вельмі часта ў снасьці ё сваё снадзіва. Гэтак, плуг — снасьць; але сашнік (нарог) у плузе — снадзіва; сячкарня— снасьць, але нож у сячкарні — снадзіва; малатарня — снасьць, але цапы ў малатарні — снадзівы; калёсы — снасьць, але шворан у калёсах — снадзіва. Снасьць адказуе 1) м. орудне, п. narzgdzie. Земледельческне, сельскохозяйственные орудня, narzgdzia гоіnicze — земляробская, ралейная снасьць; 2) мертвый ннвентарь, inwentarz martwy. Снадзіва і снадзь адказуе 1) м. ннструмент, п. narzgdzie (столярскне ннструменты, narzgdzia stolarskie; 2) прннадлежностн, przybory (пнсьменные прннадлежностн, przybory pismienne). Снадзь запісана ў Вял.; Н. і Мн. Прыклады: Бяз снадзі і вошы не заб'еш, Вял.; Кавальская снадзь Вял. Снадзіва запісана ў Бр.; Вал. і Ск. Прыклады: Шавец забраў свае снадзівы і пайшоў, Сухаволя, Ск.; Благія снадзівы ў сасе, тм. Назоў месца складу ў мове крывіцкай творыцца звычайна суфіксам — нік: суднік, качарэжнік, дрывотнік, сьметнік, каласьнік. Дык склад снадзіваў, або снадзяў, будзе снадзіўнік, або снаднік. Як розныя ё снадзівы —■ снадзі, так сама розныя будуць снадзіўнікі — снаднікі: сталярскі, сьлёсарскі, такарскі, малярскі снадзіўнік, або снаднік. Словы азначаючыя, які снаднік («сталярскі» і пад.), будуць дадавацца толькі тады, калі бяз іх ня будзе зразумела, аб якім снадніку гутарка, а звычайна будзе казацца толькі снадзіўнік або снаднік. Вучаньніцкі снадзіўнік, або снаднік, мае свой адумысловы назоў «пярэчнік» (= м. пенал), Буда, Вял. Вучаньнік ў пярэчнік паложыць пяро, асадку, алавік, астрылца і інш. Скрыня, Ар.; Нсл. 588. зьм. скрынка, Ар., скрыначка, тм., або скрынька і скрынечка, Нсл. 588 адказуюць м. «яіцнк» і «сундук». У значаньні апошняга, а такжа пол. waliza ужываецца яшчэ кухрык (з усходняга Палесься падае Машынскі ў сваёй працы), значыцца, малы кухар (куфар). Прыклады з Нсл. 588: У нашай пані поўная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўчаньнік, забеш
15 👁
 ◀  / 84  ▶