Сюды лугі, туды лугі — Недзе каню напіціся. У мяне, маладое, роду многа, Да к некаму пры.хіліціся. 3 нар. песьні, зап. у Стаўпеччыне («Белар. (крыв.) нар. песьні й казкі», 1, 3). Прыметнік да «сенажаць» — сенажатны ( = м. луговой, сенокосный, п. lўkowy). Сенажатка сустракаецца ў вадным смаленскім дакумэнце ўжо ў ХШ в. Санажаць (з ацьвярдзелым с) сустракаецца ў памятках ужо ў XV в., а ў цяперашняй мове народнай ужываецца між іншым у Вал., Аш. і Л. Слова «пожня» запісана ў Дз. ля Мосара і Глыбокага, у Будзе Вял. і ў Леплю. 3 літаратуры прывядзём прыклады з ЛНЧ: Мой парабак мо' ужо пожню скасіў, 17; Дый пожанька ў мяне, ат, пуп прыкрыць камарыны,— і ўзяў-бы касу ды суседу ногі падрэжаш, 8. «Лука» запісана ля Сажа, Дняпра, Нёмана і ў Аш. Лукавіна — нзлучнна, Нсл. 272. Дарога лукавінаю ідзець, тм. «Поплаў» значыць тое, што м. «залнвной луг»; «поплаў» запісаны між іншага ў Вільні і ў Іг. СУДЗЬДЗЁ, СУДНІК; СНАСЬЦЬ; СНАДЗІВА, СНАДЗЬ, СНАДЗІУНІК, СНАДНІК; СКРЫНЯ, СТРУМЭНТ, ВУПРАЖ Судзьдзё, родны склон судзьдзя, прадметнік зборны (адзіночны — судзіна) —гэта місы, талеркі, шклянкі, ісподкі, гаршкі, жбаны, ведры, цабры, ражкі, ночвы і да г. п. Кр. «судзьдзё» адказуе м. «посуда», п. naczynie. Суднік — гэта шахва, у каторую ставяць судзьдзё (= м. буфет, п. kredens). Снасьць — гэта калёсы, каламажка, драбіна, панарад, сані, плуг, барана і да г. п. Прыклад: Хто едзе на снасьці, а хто на шчасьці. Шыла, малаток, абцугі, ножніцы, нож, сякіра, піла і да г. п.,— гэта ўсё снадзіва (снадзіва яно — ніякага роду). Замест «снадзіва» ўжываецца яшчэ снадзь. Кажны майстра або майстроўка мае сваё снадзіва або сваю снадзь. Гэткім парадкам ё снадзіва сталярскае, сьлёсарскае, кравецкае, шавецкае і г. д. Вучань
Дадатковыя словы
l^kowy, вўчань, сўднік
5 👁