ПРЬІЯЦЬ, СПАГАДАЦЬ, ЗЬІЧЫЦЬ, ЖАДАЦЬ Есьць гэт'кія беларускія словы: спагада, спагадны, спагаднасьць, спагадаць, спагадлівы, спагадлівасьць, спагаднік, спагадніца. Аднолькавага із «спагада, спагадны, спагадаць» значаньня ёсьць словы «спачуцьцё, спачуваючы, спачуваць». Гэтак, прыкл., можна спагадаць або спачуваць чалавеку ў бядзе, ropy і іншым няшчасьцю. Накшае значаньне мае слова прыяць ( = м. благопрнятствовать, п. sprzyjac). Прыяць можна, як у бядзе, так і ў шчасьцю — заўсёды. Mae ўжывацца прыяць (бяз с), а ня «спрыяць». Прыклады: Праведныя родзіцелкі, прыяйце, хлебасолі засылайце і нас не забывайцеся, Любавічы Імсь. (Ром. VIII 527). Свой свайму балей прыяе, чымся чужому, Нсл,; Валожына; Сьп. Папрыялі жнейкі, дык і дажалі, Нсл. Прыяньня ані каліва ў вас няма, Нсл. Узноў накшае значаньне словаў «зычыць, зычэньне, узычыць, зычлівы, зычлівасьць» і «жадаць, жаданьне, жаданы». Можна зычыць або жадаць чалавеку ўдачы, пічасьця. СЕНАЖАЦЬ, ПОЖНЯ, ЛУГ, ЛУКА, ПОПЛАУ Сенажаць або санажаць, зьм. сенажатка, санажатка абазначае зямлю, што пакрываецца травою, каторую з году ў год косяць на сена. Пожня мае тое самае значаньне, што сенажаць. Як провінцыялізм, «пожня» значыць яшчэ «поле па зжатым збожжу», іржышча. Мокрая сенажаць будзе луг, зьм. лужок і няма дзіва, бо «луг» таго самага караня, што і «лужа». Сенажаць у хорме лука (балей-меней) завецца лука. Гэткія сенажаці нярэдка бываюць ля ракі. Сенажаць ля рэчных мэандраў завецца залука (п. zakole), Барн. Прыклады: Сенажатку сваю запрадаў, Нсл. 630; Куплю табе хатку, яшчэ сенажатку, тм. Ці ўсе лугі пакошаны, Ці ўсе сенажаці? Пытаецца сын у маці, Каторую браці. 3 нар. песьні
7 👁