Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
ПАРА Найпярвей трэба адрозьніць словы «näpa» і «пара». Пара (з націскам на па) ужываецца: першае) у такіх прыпадках, як прыкладам, пара ідзе з гаршка, з вару. У прыведзеным і падобных прыкладах «пара» адказуе м. «пар». Другое) зусім іншае паходжаньнем і значаньнем слова «пара» з тым самым націскам у такіх прыпадках, як пара рукавіцаў, шкарпэткаў, пара гусей і пад. Тут пара = м. «пара». Але міністзрская пара была на прыйме — значыць міністра із сваёю жонкаю быў на прыйме, памаскоўску перадаецца словам «чета». А пара (з націскам на канцавым — а) ужываецца ў дачыненьні да часу. Гэтак, кажацца «пара дамоў, пара жаць, пара вучыцца, пара супачыць» і пад. Будзе парой — знача «досыць часу», «няма чаго сьпяшацца». Дзень і ноч — пара ( = м. суткн, п. doba). Пркл.: Ужо дзьве пары як скачуць, Войш. Далей кажацца пара году ( = м. время года). Год дзеліцца на 4 пары: вясну, лета, восень і зіму. «Пара» ўжываецца таксама ў значаньні часьці пэрыяду або і проста пэрыяду (пара нацыянальнага адраджэньня, пара заняпаду). ПЕРАЙМАЦЬ, ПЕРАНЯЦЬ, ПЯРЭЙМЫ; СУСТРАКАЦЬ, СУСТРЭЦЬ, СУСТРЭЧА; СПАТЫКАЦЬ, СПАТКАЦЬ, СПАТКАНЬНЕ Пераймаць, пераняць, пярэймы ўжываюцца, калі штось перахоплюем, загараджаем сабою камусь дарогу. Прыкладам, адзін кідае снапы на тарпу, а другі, стоячы на тарпе, іх пераймае. Ужываецца, калі заходзяць каму наперад з мэтаю ня пусьціць яго далей. Гэтак, пастух пераймае жывёлу ідучую у шкоду. Гэтак-жа пераймаюць, прыкладам, уцеклага каня, за што дастаюць надгароду пераймо. Так сама пераймаюць, ідуць на пярэймы ( = м. «на встречу») чалавеку, хочучы яго прывітаць, аказаць яму гэтым сваю пашану да яго. «На пярзимы» значыць яшчэ тое, піто м. «наперерез». Сустракаць, сустрэць, сустрэча і спатыкаць, спаткаць, спатканьне маюць аднолькавае значаньне і ўжываюцца тады, калі ніводнага з менаваных мамэнтаў нямашака
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пярзймы
7 👁
 ◀  / 84  ▶