Ня будзь заганліў, Нсл. 164, 2) маючы заганы. Заганлівы тавар, тм. Ганка— срогае зганеньне за што-колечы ( = м. «строгни выговор, взысканне», п. «nagana»), Добрую дастаў ганку ад пана, Нсл. 109; Бяз ганкі ня будзець за тое, што забавіўся, тм. Ганьба, Радашкавічы, Хаценчыцы Вял.; Ар.; Войш.; Нсл. 109. Ганьбаю ёсьць нягодны (вельмі благі) з моральнага гледзішча ўчынак ( = м. «позор», п. hanba, як паказуе h,— з беларускае мовы). Гэтак зрада свайго народу ёсьць вялікай ганьбаю. Ганебны— нягодны (вельмі благі) ўчынак злучаны з ганьбаю, значыцца нягодны з гледзішча моральнага. Тое самае значаньне мае прыслоўе ганебне. Ганебны твой учынак, Нсл. 109. Але ганьба фізычная — гэта што іншае ( = м. «порок», увечье, п. wada fizyczna, ulomnosc, feier). Фізычнаю ганьбаю ёсьць тое ці іншае калецтва. Прыклады: Дзяцюк ня мае ніякае ганьбы, чаму-ж бы яго не ўзялі ў маскалі? Ар.; Войш.; Радашкавічы; Смаргоні; У каня няма ганьбы, тм. Ган — тое самае, што «ганьба» ў значаньню фізычным. Ніякага гану няма гэтаму каню, Нсл. 109. Ганьбіць, зганьбіць — прычыняць, прычыніць камусь ганьбу ( = м. «позорнть, опозорнть»), Ганьбіцца—ганьбіць сябе ( = м. «позорнться»). Работа нікога ня ганьбіць, Вк (ЛБ); За што ты мяне ганьбіш, зганьбіў перад людзьмі? Нсл. 109; Ты сусім зганьбіў маю славу, тм. Паганьбіць — посрамнть. Кафіраў * усіх паганьбіш. Аль кітаб 89. Ганьбаваць, -ую, зганьбаваць, ую (Сухаволя, Новы двор Ск.; Радашкавічы; Ар.; Войш.; Смаргоні) — знаходзіць, знайсьці ў кім ганьбу (ганьбу ў значаньню фізычным) або загану, хоць-бы об'ектыўна ніякае ганьбы ня было, і з гэтае прычыны паставіцца ад'емна, адкінуць. Прыклады: Яму сваталі, сваталі дзяўчыну, а ён зганьбаваў, Сухаволя; Ар. і інш. Як Бог ё Богам, не ганьбуй убогім, Вк. (ЛБ); Зганьбаваў майго каня, ня хоча купіць, Ар.; Зганьбаваў кужаль; Новы Двор, Ск. Даваць, даць ганьбу (Ар.; Радашкавічы) — ганьбаваць, зганьбаваць. Ганьбу даць, Вк. (ЛБ 266). * Нявернікаў, слова арабскае
Дадатковыя словы
адемна, гнй, обектыўна
4 👁