Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
канец гэта гук ў, але канчатак -оў. Канцом слова «есьці ёсьцека і, але канчаткам гэтага неазначанага ладу ёсьць -ці. Блр. канчатак адказуе м. «окончанне», п. zakonczenie (дыкжэ ўжываньне паблр. «заканчэньне» — полёнізм) і koncowka (у граматыццы). Канчаром завецца засталы кавалак якое рэчы, прыкладам выкуранай папіросы. Ужыты ў дачыненньні да папіросы, канчар адказуе м. «окурок», п. niedopalek. Канчаць, ск. кончыць і скончыць — оканчнвать, окончнть. Адгэтуль канчальны — окончательный, п. ostateczпу; канчальна — окончательно, ostatecznie. Скажы канчальнае слова, Нсл. 245. Канцавы — конечный. Канечны — непременный, нензбежный, необходнмый; канечнасьць — необходнмость, нензбежность; канечне — непременно, необходнмо. Словы агульна ведамыя, запісаны.ў Ар.; Войш. і інш. Канечне трэба, канечне прыедзь, Нсл. 244. He канечне папу яечня: зьесьць і дзяк, a non будзець так, тм. КРЫУДА, КРЫУДЗІЦЬ, КРЫУДНЫ, КРЫУДНІК, КРЫУДАВАЦЬ Крыўда = м. обнда; крыўдзіць, ск. пакрыўдзіць, укрыўдзіць — обнжать, обвдеть; пакрыўджаны, укрыўджаны — обнженный; крыўдна — обндно; крыўдны — обндный; крыўднік — обндчнк, п. krzywdziciel, крыўдніца — обндчнца, krzywdzicielka. Слова «крыўднік» знаходзім, між іншага, у Аль кітабе, транскрыбаваным Вольскім: Муж быў крыўднік людзкі, ілгаў і крадаў, «Узвышша» № 4 з 1927 г., б. 143. Крыўдаваць, крыўдую значыць «чуцца пакрыўджаным» — м. «обнжаться. Прыклады: з ЗСД: Яна быццам крыўдавала на самую сябе, што ня можа ляпей зрабіць, 134; Ды я, Васілёк, ня крыўдую, 240; з ЛНЧ.: Грэх, чалавеча, на жыцьцё крыўдаваць, 11; крыўдавала на жыцьцё, на тугу па ласцы матчынай, 44; твой-жа брат селянін крыўдуе: апошнія, кажа, гарцы зьбіраеш, 44. Слова гэтае ў мове народнай ведама ўсюды. Відавочна пад уплывам «крыўдаваць» і слова «крыўда» напару значыць «нараканьне»: Як радзіла сына Міколу, дык сось і пачалося, усё на жывот тыя крыўды, ЛНЧ 23. У менаваных словах, з выняткам «крыўдаваць, крыўдую», усюды націск на кры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 84  ▶