naczac; наканаваць, -ную — предопределнть, przeznaczyc; наканаваны — предопределенный, роковой, przeznaczony, fatalny. Шмат прыкладаў слова «кон», «канаваць» і г. д. у прыведзеным значаньні ёсьцека ў творах М. Гарэцкага і М. Зарэцкага. У Нсл. 244—245 маем гэткія прыклады: Такое яму канаваньне ад Бога; Гэта яму канаваная сьмерць; Яму такое канаванае жыцьцё; Каму Бог якую сьмерць кануець, накануець, так і ўміраець кажан; На кану напісана знаць яму. Ластоўскі ў сваім слоўніку падае прыклады на б. 619. 3 Імсь: Мне наканавана такая доля. 2. Кон — м. очередь, п. kolej. Прыклады на гэтае значаньне слова «кон» возьмем з Нсл, 245: Бяз кону выходзіш; Ня твой кон пачынаць; чый кон, таго і грошы. Тут конам ё канец чаканьня чагось (у радоўцы — очередн, koleji) або пачатак дзейнасьці, работы (ізноў такі ў радоўцы). Слова «кон» ляжыць у васнове, як слова.«канец», так і слова «пачатак», бо, як гэта на першы пагляд ні дзіўна, але ў значаньні паміж канцом і пачаткам надта вялікая блізіня, пачатак — гэта другі, ці мо, ляпей, першы канец, той, што да нас бліжшы (як палка з двума канцамі). Дзеля самабытнасьці, сваеасаблівасьці нашае мовы напару бывае цяжка або і немагчыма даслоўна перакласьці. Гэтак і тутка. Калі, прыкладам, перад крамаю або ўрадам стаяць людзі чакаючы, пакуль кажны з іх па парадку будзе магчы купіць або будзе прыняты, дык тут м. «очередь» п. kolejka адказуе блр. радоўка і толькі, калі, прыкладам, пятнанцаты ідзе купляць або прыймаецца, дык тады кон ягоны прыходзіць. 3. Конадзень — м. «канун», п. wilia, наконадні—накануне, w wili§, w przeddzien. Гэтыя словы між іншага ведамы з Барн., падае іх і Ласт. у сваім слоўніку. У конадзень Купальля. Малады Дзядок (час «Заранка»). Конадзень складаецца з двух словаў — з кон і дзень. Дыкжз ляпей нельга было назваць апошні, канцавы дзень перад сьвятам або перад якім здарэньнем. Словы пад. 1.2.3. дасканальныя. Наш народ выказаў тут сябе філёзофам. 4. Канчатак, канчар. «Канчатак» тым розьніцца ад «канец», што мае шыршае значаньне. Гэтак канцом павесьці, апавяданьня і пад. будзе апошняе слова, а канч"а.так можа займаць і шмат балонаў. Таксама ў словах ё канец і канчатак. Гэтак, прыкладам, у слове «сыноў
6 👁