Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
кнігу» і пад., але гэта толькі ў прыпадках, як, прыкладам, рукой, насаткай і пад. Вочы, апрача таго, можна заплюшчыць, прыплюшчыць. Хундамэнт дому і наагул будынку закладаюць. Таксама закладаюць таварыства і наагул арганізацыі. Кажацца «закладзіны таварыства». Сам дом ставяць. Крамы закладаюць, калі іх арганізуюць, але што дня існуючую краму, магазын адчыняюць і зачыняюць, гэта значыцца, што пачынаюць і перастаюць у ёй гандляваць у вызначаныя гадзіны дня. Таксама кажацца аб офіцыяльных гадзінах у урадах і арганізацыях. Пасяджэньні (м. «заседання») зборкаў («собранни») адчыняюць і зачыняюць. Можна казаць такжа, што пасяджэньні пачынаюць і канчаюць. Гаварыць, гукаць, казаць можна шчыра (м. «нскренно»), адкрыта (м. «откровенно»), але ніколі не «адчынена». ЗАСЬЦІЛАЦЬ, НАКРЫВАЦЬ Стол абрусом, настольнікам засьцілаюць, ложак посьцілкаю засьцілаюць, каламажку, вазок таксама посьцілкаю засьцілаюць, каня гунькаю накрываюць. Ведама, накрываюць такжа ўсялякую еміну і яду, прыкладам ад мухаў. КСН, КАНАВАЦЬ, НАКАНАВАЦЬ. НАКАНАВАНЫ; КОНАДЗЕНЬ, НАКОНАДНІ; к а н ча т а к, к а н ча р, к а н ч а л ьн ы, к а н е ч н ы Усе менаваныя ў назове словы паўсталі ад аднаго карэннага кон. Подле будоўлі і спачатнага значаньня паміж кон і канец (з коньць) такая розьніца, як паміж «вал» і «валец» (з вальць). «Канец» ё зьмяншальным прадметнікам ад «кон», як «валец» ад «вал». Спачатна «кон» значыла «канец», а «канец» — «кончык». 1. Кон. Які бывае канец жыцьця, канец рознай дзейнасьці, канец імкненьняў, заданьняў, такая і ёсьць доляг такі (памаскоўску) «рок, предопределенне». Дыкжэ гэтак ад «кон» ( = «канец») паўстала цяперашняе значаньне слова кон = м. рок, предопределенне, п. los, przeznaczenie. Адгэтуль канаваць, -ную — предопределять, przez
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

собраннй
3 👁
 ◀  / 84  ▶