Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
вельмі хоча) хлеба і г. д. (але ня мае або мае недаволі), Ар. У жадобу штось есьці, мець, знач. есьці, мець тое, чаго жадаецца (вельмі хочацца), што бывае тады, калі чаго ёсьць мала, не стае. Малака і гаго ў жадобу, Ар.; I елі-ж, елі, можна сказаць, не ў жадобу елі, ЛНЧ. 10. Сыты — м. жнрный п. tlusty, пркл. сыты парсюк, чалавек, сытае мяса, Ар.; Нсл. 630. Вышшая ступень сытшы. Сытшага кабана выбірай, Нсл. 630. Надта худы, каб быў сытшы, дык начай было-б, Ар. Сыціня. Ад прыметніка «сыты» паўстаў абстрактны прадметнік «сыціня»; хто сыты, у таго сыціня. Бараны плацілі ад 8-ёх да 15-ёх залатоўкаў, залежна ад сыціні і велічыні, Укр. Сытны — м. пнтательный, п. pozywny, Ар. На папары трава сытная, тм. Сытна — пнтательно, pozywnie. Сытнасьць або сытніня — пнтательность, pozywnosc. Хто есьць, той ядун, ядуха, а хто корміць, той карміцель, карміцелка ( = м. кормнлец, кормвлнца, п. zywiciel, -ka). Хіба ў карміцелі якія я вам наймаўся, ЛНЧ. 39. Істраўня — м. столовая, jadlodajnia. ЗАМЫКАЦЬ, ЗАПІРАЦЬ, ЗАЧЫНЯЦЬ Трэба адрозьневаць ужываньне словаў: «замыкаць, замкнуць, адмыкаць, адамкнуць»; «запіраць, заперці, адпіраць, адперці»; «засоваваць, засунуць»; «зашчапляць, зашчапіць, адшчапляць, адшчапіць»; «зачыняць, зачыніць, прычыняць, прычыніць, адчыняць, адчыніць, рашчыняць, рашчыніць». Замыкаюць толькі на замок і замкнёнае адмыкаюць ключом. Засовуюць толькі на засаўку. Агульным тэрмінам замест замыканьня — адмыканьня і засованьня — адмыканьня ёсьць запіраньне — адпіраньне. На кручок зашчапляюць і зашчэпленае адшчапляюць. Завалам (завал) завалеваюць. А калі не на замок, ня засаўкаю, не завалам і не на кручок, дык зачыняюць, прычыняюць (значыць ня зусім зачыняюць), адчыняюць (м. «открывают»), рашчыняюць ўм. «раскрывают»). Зачыняць і г. д. можна ня толькі вароты, дзьверы, вокны, але такжа вочы, вусны, рот, кнігу, сшыток. Ведама, можна пабеларуску такжа «закрыць вочы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 84  ▶