Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
Едзь — ежа, наедак, Нсл. 723. He вялікая з гэтага едзь, тм.; Ну было тут ужо едзі, тм. Ядомы, -ая, -ае, Ар.— гэта тое, што годзіцца на яду (м. «с'едобный», п. jadalny). Гэтак, ё грыбы ядомыя і «сабачыя» (неядомыя, атрутныя). Ядкі, ядкая, ядкое — тое, што ахвотна есца, прыкладам, ядкое сена, ядкія бліны. Ар. Жырны, -ая, -ае — той ці тая, што есьць з ахвотаю да яды (з апэтытам). Нашыя госьцікі ня жырныя, мала ядуць, Ар. Жырнымі бываюць як людзі, так і жывёла. Жыркі -ая, -ое тоесамае значыць, што «жырны». Жыр ё тое, чым жывёла можа пажывіцца. Куры пайшлі на жыр, Ар. А белр. тук = м. «жнр» п. tluszcz. Жыраваць, -ую, Ар.— ісьці на жыр, знаходзіць, шукаці сабе жыру. Затаўка, Ар.; Нсл. 188.— расьцертае і ўкіненае ў гаршчок сала. Затаўкай ежу затаўкаюць, Ар.; Нсл. 188. Прыклады з Нсл. 188: Капуста з затаўкаю; Ня відаць твайго затаўканьня! Капуста не затаўканая; He затаўкай крупені, мяса пакладзецца; Затаўчы капусту; Капуста затоўчана добра. Закраса, Ар.— гэта ўсё тое, чым можна палепшыць, закрасіць ежу; сюды належаць розныя тукі (сала, лой, масла, сьмятана, алей), смажэньне, Нсл. 593; Радашкавічы Вял. ( = м. варенье, п. konfitury) і пад. Забел, Ар.— гэта ўсё тое, чым беляць, забяляюць істраву, знач. малако і сьмятана. Забела, Нсл. 161 і зьм. забелка — тое самае, што «забел». Прыклады: Капуста з забелаю ляпей, Нсл. 161. Забяляць, забяліць капусту, грыбы, тм. Грыбы не забеляны, тм.; Ар. Нішчымны, нішчымніца, нішчымнічаць, нішчымнік. Хлеб, бульба, каша, крупеня і інш. без закрасы або забелы — гэта нішчымны хлеб і пад. ці наагул нішчымніца. Усю сядміцу ні мяса, ні малака, апрача толькі нішчымніцы, ЛНЧ. 44; Нішчымніцаю нас корміш, Нсл. 340; Нішчымніцы наварыла, тм.; Нішчымная капуста, тм.; Н.; Нішчымна зварана, Нсл. 340; Цэлы пост нішчымнічаем, тм. Чалавека, што есьць без закрасы, завуць нішчымнік, Нсл. 340, а калі жонка, жанчына, дык нішчымніца. Сухама — в сухомятку. Есьці хлеб сухама, Ар. Сухоўрыца — сухая ежа. Усё на сухоўрыцы сядзім, нічога варанага ня бачым, Нсл. 625; Ар.; Сухоўрыцаю давімся, тм. Жадзён хлеба, малака, мяса і інш., значыць жадае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

седобный
14 👁
 ◀  / 84  ▶