могуць выходзіць навонкі хаты. Можна быць да кагось навонкі добрым, зычлівым, а ў сэрцу таіць злосьць. Гаспадарства навонкі можа выглядаць моцным, хоць унутры яго точыць рак дэморалізацыі. Звонку ( = м. «нзвне», п. z poza, zzewnўtrz) адказуе на пытаньне скуль? і працістаўляецца словам «з нутра, ізь сярэдзіны». Прыклады: Звонку дым чхаець у хату. Нсл. 199. У ваднастайнасьць маркоты ўбіваюцца звонку не гарманічныя... гукі, ДзД. 149. Знадворку. Блізкое значаньням да «звонку» ё «знадворку», яно мае балей абмежанае, вужшае значаньне. Гэтак, штось можа быць звонку гаспадарства, краю, места, сяла, радзімы (сям'і), але сьцены будуць ізь сярэдзіны пабяляныя, а знадворку шаляваныя. Крывіцкая хата знадворку выглядае шэрай, але ў сярэдзіне чыста і хораша. «Знадворку» можна казаць толькі там, дзе ё двор, значыцца толькі ў дачыненьню да будынкаў. ЕМЯ, ЕМІНА, ЕМІННЫ I ЕЖА, ЯДА, НАЕДАК, ЯДОМЫ, ЯДКІ; ЖЫР, ЖЫРНЫ; ЗАТАЎКА, ЗАКРАСА Емя і еміна — гэта ўсё тое, з чаго можа быць прыгатавана ежа або яда. Гэтак, змалочанае або зьмеленае збожжа, крупы, выкапаная бульба, сырая гародніна, сырое мяса і пад.,— гэта ўсё еміна ( = м. «пніцевые продукты», п. zywnosc). Прыметнік ад «еміна» ёсьць емінны: емінныя тавары, емінная крама, магазын, емінная карта, ліст і пад. Ежа і яда — гэта ўжо еміна прыгатаваная да ядзеньня. Сьпечаны хлеб, вараная або печаная бульба, розная істрава, бліны, верашчака і да г. п.,— гэта ўсё ежа, або яда. Апрача таго яда яшчэ значыць «працэс едзеньня». Прыклады: Бяром жыта, што на емя, а што на семя, Нсл. 723; Гэта бульба на емя, а гэна на семя, Пархв. Каб ня ежка, не адзежка, дык была-бы грошаў дзежкаў Войш. «Емя, еміна, емінны» запісаны між іншага ля Пархв. Наедак, Буда Вял., мае два значаньні: 1) ежа наагулу прыкладам, як капаюць бульбу ўвосень, дык часьць прызначаюць на «наедак», а часьць на «пасевак», тм. 2) ежа, каторай можна добра наесьціся, значыцца, сытная ежа, пркл., бульба — не наедак, сала — во гэта наедак, тм
Дадатковыя словы
zzewn^trz, сямі
7 👁