дыймацца ўверх і можна зьверху спушчацца (зыходзіць, зьбягаць) далоў (м.— «вннз», п. nadöl). 3 каня далоў — значыць заскочыць з каня. Таксама і ў жыцьцю адныя людзі і народы ідуць наперад, падыймаюцца ўверх, а другія спушчаюцца далоў, упадаюць. Прыклады: Здыймі далоў із стала усё, Нсл. 139; Пастаў далоў кадачку, тм.; Гара з плеч далоў, ЛНЧ. 23; Ну! — крыкнуў Калістрат — і пацягнуў яго далоў за хвост шынэлі, Дзд. 53. Дальшае значаньне слова «далоў» блізкое да значаньня слова «вон» і адказуе м. «долой». Прыклад: Далоў з майго двара! Нсл. 130; Далоў цара! Далоў камуністых! Зьменшанае ад далоў ё далоўку. Дзіцё далоўку лезець, Нсл. 139. «Далоў» запісана ў Вал., Вял., Бр., Дз., Імсь. у,Чарнігаўшчыне (РСБ. 142) і ў Вяліс. (Вел. Куз.). Далавах адказуе на пытаньне дзе? і працістаўляецца прыслоўю «ўверсе». Гэтак, хто спусьціцца (зьляціць, зьбяжыць, зыйдзе) далоў, той будзе далавах. Зьменшанае ад «далавах» ё далоўках, прыкладам — «Далоўках ляжам», Нсл. 139. «Далавах» запісана ў Бр. і Дз. Імкненьні завісьлі на вольхах, імкненьні ляглі далавах, Дуб. Замест «далавах» ёсьць яшчэ «долех», Вал. і «доле», НЗ. (ПНЗ. 29). Далоўе. Усё тое, дзе можна быць «далавах», абазначаецца адным словам «далоўе». Ведама, далоўе бывае рознае — зямля, вада, дно вады, памост і пад. «Далоўе» запісана ў Вял., Дз. і Бр. Вонках ( = м. «вне», п. poza) працістаўляецца словам «унутры, у сярэдзіне». Гэтак, можна быць у хаце, у месьце, у краю, у гаспадарсьцьве і можна быць вонках (хаты, места, краю, гаспадарства). Прыклады: Вада вонках. Ня дурэй, вонках будзеш. Уступлюся за татку, будуць біць, Уступлюся за мілага, вонках быць. (усе тры з Нсл. 66). Вірны гук вандруе вонках, Дуб. Дзьве людзкія грамады пачалі і вядуць сьмяротную бойку. Вонках ня станеш ад іх, ЗСД. 304. «Вонках» запісана яшчэ ў Дз. I ў старой літаратуры яно часта ўжываецца, між іншага ў Скарыны. Вонкі (ПНЗ. 29) — на двор. Прыклад: Дзеці ірвуцца ВОНКІ. Навонкі ( = м. «наружу», п. nazewnўtrz) працістаўляецца словам «унутр, у сярэдзіну». Гэтак канцы балькі
Дадатковыя словы
nazewn^trz
6 👁