м. куртка), манынарка ( = м. «пнджак»), верхнія нагавіцы, спадніца, хуста, блюзка і пад. У Віцебшчыне замест адзежа кажацца яшчэ адзецьце, Нк. Адзежу, адзетак, адзецьце адзяюць, надзяюць і зьдзяюць. У вадзежу адзяюцца і з адзежы разьдзяюцца. Вопратка або апраніха — гэта паліто, бурнос, сьвітка, насоў на кажух, хутра і пад. Вопратку або апраніху апранаюць, апратуюць і распранаюць, апранаюцца і распранаюцца. Уборы. Харошая адзежа і вопратка, у каторую ўбіраюцца, ідучы ў госьці, на вясельле, у царкву, убіраюцца ў сьвята,— гэта уборы (м. «паряды»). У ўборы ўбіраюць, убіраюцца. Прыборы. Харошы пояс, касьнікі, анталяжы або брыжы ( = м. кружева), пацеркі, брансалеты, вянкі і пад.— прыборы ( = м. украшенне, п. ozdoby). Прыборамі прыбіраюць, прыбіраюцца. Прыбор, прыборы бываюць розныя, імі такжа прыбіраюць хаты і шмат чаго іншага. Хто прыбірае, той прыбіраньнік, прыбіраньніца. А тая, што аглядаецца ў хаце («делает уборку в нзбе, в домашнем обнходе», п. sprzўta) будзе воглядніца. Рыза — гэта царкоўны ўбор у сьвятароў усходняга абраду ды ўсялякі кавалак тканіны (як старой, так і новай, як таннай, так і дарагой), каторы ня ёсьць якойколечы цэласьцю. Прыкл.: Старая кашуля парвалася на рызы, а новай няма за што купіць, Войш. 36. рызьзё: Пашукай рызьзя якога на полкі, Нсл. 562. Кубел із розным рызьзём, ЛНЧ 22; Ар. Зьм. рызка, рызачка: Харошую рызку палажыла кума, Нсл. 563. Тонкую наметку дала на рызачку, тм. Адз. рызіна, зьм. рызінка: Якая была рызіна і тую на гарэлку заставіў, Нсл. 562. Дай хоць рызінку ёй.— Ані рызінкі ня маю, тм.; Ар. Рызман — м. «тряпка, лоскут», п. galgan, fachman, Ар., ЛНЧ 31. Рызьнік—1) гандляр, скуплюючы рызьзё. Ар.; Дз. 2) ручнік з прышытымі на канцы анталяжамі (брыжамі). ДАЛОУ, ДАЛАВАХ, ДАЛОУЕ; ВОНКАХ, ВОНКІ, НАВОНКІ, ЗВОНКУ; ЗНАДВОРКУ Прыслоўе далоў працістаўляецца прыслоўю «ўверх». Гэтак, прыкладам, у паверхавым доме можна ісьці, па4h
Дадатковыя словы
sprz^ta
9 👁