обіднтельный», значыцца любячы быць у грамадзе, у таварысьцьве. Яго можна прыняць так-жа ў мову літаратурную. Выводнае ад «грамадзейскі» будзе грамадзейскасьць — «обіцнтельность». Злучанае грамадаведа адказуе м. «обіцествоведение». ГРАЦЬ, ГУЛЯЦЬ Граць, граньне можа быць толькі на музыцкім струмэнце (граць на іскрыпцы, цымбалах і г. д.). Гуляць, пагуляць, згуляць маюць гэткія значаньні: 1. Нічога не рабіць, быць не занятым. Хто перабірае ды часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе, Марц. Калёсы гуляюць мае, Нсл. 125. 2. Забаўляцца. Дзеці гуляюць, Ар. 3. Гуляць у якую гульню. Гуляць у ляскаўкі. Нсл. 125. Гуляць у яшчура. Ар. Згуляць вясельле, там-жа. 4. Гуляць у карты, Войш.; Нсл. 125. 5. Гуляць у тэатры (драму, камэдыю). 6. Як провінцыяльнае, значыць «скакаць». Гуляць лявоніху, юрку, кадрылю. Войш. Прадметнікі: гульня і гулі маюць значаньні, адказуючыя значаньням вышменаваных дзеясловаў. Пагулянка значыць тое, што 1. м. «развлечешіе», п. rozrywka. Ты думаў лазу круціць, дык гэта так сабе, пагулянка габе, ЛНЧ. 27. Нас кліча адвячорак на пагулянку. Куляшоў — У зялёнай дуброве, 50. 2. м. «перемена» (між лекцыяў), п. pauza (між лекцыяў). Дзяцей пусьцілі на пагулянку, Войш.; Ар. ХУСЬЦЕ, АДЗЕЖА, АДЗЕТАК, ВОПРАТКА, УБОРЫ, ПРЫБОРЫ, РЫЗЬЗЕ Хусьце. Кашуля (або сарочка), нагавіцы, насатка (м. «носовой платок»), ручнік, абрус або настольнік,— гэта ўсё хусьце. Да хусьця належыць такжа хусьце пасьцельнае, як посьцілка, насоў на коўдру і інш. Замест хусьце можна ўжываць яшчэ хусты, але гэта значыць яшчэ шмат хустаў (хусткаў). Слова «хусты» ў менаваных значаньнях запісана ў Аш. ля Крэва, «хусьце» паміж іншага кажацца ў Ск. і Вал. Слова порце, пашыранае ў Л., мае тое значаньне, што хусьце. Хусьце, хусты, порце накладаюць і ськідаюць. Адзежа, Ар, або адзетак, Ар — гэта камізэлька, кулёк
Дадатковыя словы
обіцествоведенйе
3 👁