гэнам, а, пры патрэбе, кажацца гэндзе, вундзе, вунака. Ад дагэтуль і дагэнуль утварыліся прыметнікі дагэтулешні і дагэнулешні з значаньнем, адпаведным прыслоўям, з якіх яны паўсталі. Словам «той» і «такі» працістаўляецца такжа «сёй» і «такі-сякі», але ў сучаснай мове гэтыя словы ўжываюцца адно парамі, даючы разам адценьне неазначанасьці (падобна да маскоўскае часьцінкі «кой», «кое»), прк. сёй-той гавора ( = м. кое-кто говорнт), сёе-тое возьмем з сабою, сякія-такія рэчы («кое-какне веіцн»). Таксама і сяк-так ( = м. «кое-как»), сям-там («кое-где»), сяды-тады («кое-когда»). ГРАМАДА, ГРАМАДЗТВА, ГРАМАДЗЯ НСТВА, ГРАМАДЗКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЯ НСКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЕЙСКАСЬЦЬ 1. Слова «грамада» перадае паймо, абазначанае памаскоўску словам «мнр», або «обшнна». Як апошняе слова, яно абазначае просты збор раўнапраўных і самастойных асобаў у іхным сужыцьцю. 2. Наватвор «грамадзтва», што ня дужа даўно зьявіўся ў нашай мове, выяўляе ўжо вышшую, у прыраўнаньню з «грамада», ступеню зборнасьці (што выказуецца суфіксам -ства, падобна, як мяшчанства, вучыцелства і інш.). Грамадзтва адказуе м. «обіцество», п. spoleczenstwo, ogöl, publicznosc. 3. Слова «грамадзянства» выводнае не ад «грамада» беспасярэдне, але ад «грамадзянін» ( = м. «гражданнн», п. obywatel), а дзеля таго абазначае тое, што м. «гражданство», п. obywatelstwo. Менаваным прадметнікам будуць адказаваць гэт'кія прыметнікі: грамадзкі і, хіба, грамадавы (абодва да «трамада»), адказуюць м. «обіцннный»; грамадзкі (да «грамадзтва») — м. «обіцественный», п. spoleczny; грамадзянскі (да «грамадзянсгва») =м. «гражданскни», п. obywatelski. Ад прыведзеных прыметнікаў паўстануць гэткія абстрактныя прадметнікі: ад «грамадавы» — грамадавасьць («обіцннность»), ад «грамадзкі» — грамадзкасьць («обшественность», п. spolecznosc), ад «грамадзянскі» — грамадзянскасьць («гражданственность»). У народнай мове здаралася чуць яшчэ адно ' слова, выводнае ад «грамада» — грамаддейскі ў значаньню м
Дадатковыя словы
гражданскнй
33 👁