Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
маюць у васнове частку гэн - (гэны, г э н' к і, г э н а к і г. д.) —у дачыненьні да таго, што ў прасторы або ў часе далёка або прынамся далей проці першых. А ўсе іншыя (той, такі, так і інш. пад.) — калі выразна не паказуецца, але кажацца агульна. Прыклады: Мы сядзімо ля гэтага стала, а яны ля гэнага. Хто мяняе, у таго хамут гуляе. Гэткія нашыя дзеці. За гэн'кі дом із гнільля дзёр ты грош апошні. «Жалейка». Які целеш, такі клін, які бацька, такі сын; Л. Хто пад'еў ракоў — такоў; хто ня еў ракоў — такоў. Войш. Я пішу гэтак, а ня гэнак. Скажаш слова гэтак, дык ён перайначыць, каб гэнак сказаў, скажаш гэнак, дык ізноў блага. Войш. Пішам так, як нам загадалі. Мы пісалі гэтта, а ён чытаў гэнам. Там добра, дзе нас няма. Я гэтулькі скасіў, а наш сусед гэнулькі. Заплаціў за каня толькі, колькі прасілі (колькі сцанаваліся). Адгэтуль (прыкладам, дзе мы стаімо) пачынаецца нашая сенажаць і цягнецца ажно вун дагэнуль. Адгэтуль (ад гэтае часіны) будзем накш рабіць. Адгэтуль пачынаецца наш лес і цягнецца дагэнуль. Адгэнуль (прыкладам, ад гэнае зрады) пачалося ў нас ліха. Касілі датуль, дакуль скасіць згадзіліся. Датуль было ў нас добра, пакуль мы жылі сваім жыцьцём. Стуль прыехалі, скуль выехали Гэтак паказаныя займеньнікі і прыслоўі ўжываюцца па ўсёй Беларусі — зь вельмі малымі мясцовымі выняткамі, асабліва на узьмежжах. Запісаныя яны, між іншага, у пав. Вал., Мл., Вял., Аш., Іг., Барн., Мен. Яшчэ колькі прыкладаў з мастацкае літаратуры беларускае: Ўсяго пажрысе знойдзеце вы гэтта, Пры сасе, пры касе забрана за лета. («Шляхам жыцьця»), Гэнам граюць, гэтта скокі— Вырабляюць узяўшысь у бокі. (А. Гарун: Матчын дар «Канец Паўлючонка»). М. «до снх пор» адказуе бел. дагэтуль, прк. Ёсьць у мяне хацінка дагэтуль неабжытая нікім. Куляшоў: У зял. дуброве, 50. Гэткі і гэнкі ў некаторых мясцовасыдях народнае мовы ўжываюцца з захаваньнем а (гэтакі, гэнакі). Побач із гэтта кажацца тут, але ў болып агульным сэнсе. Але ў сувязі з гэнам ня можна сказаць, тут, а трэба сказаць гэтта. Заміж і побач з гэтта, бывае, кажацца гэзьдзе і восьдзе, але, сказаўшы іх, ня выпадае ўжыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выехалй, падеў
6 👁
 ◀  / 84  ▶