ляюцца ў народнай мове маскоўскай з h на пачатку. Дзеля таго А. Шахматаў (Введенііе, бал. 87) думае, што гэтыя словы маскоўскія былі пераняты з украінскае мовы. Тым часам сама украінская мова ня знае слова «гаспадар» і пад. у значаньню «валадар» і інш. Менаваныя словы мусілі зайсьці ў маскоўскую мову з мовы беларускае, з тых яе гутаркаў, дзе о па альбо перад вусьнянымі зыкамі пераходзе ў у. Значыцца, «гаспадар» дало «гаспудар», а з выпадам п «государь» на расейскім грунце. Таксама беларускія «спадар, спадарыня» былі перанятыя ў маскоўскую мову як «сударь, сударыня». Дык-жэ дзеля таго ў маскоўскай мове ё два аднакарэнныя словы з аднолькавым значаньнем — «господнн» і «сударь»,— што апошняе у хорме «спудар» было перанята з беларускае мовы і потым зьменена. Гаспода — квартнра, п. mieszkanie ужываецца, як у старой беларускай мове літаратурнай, так і ў цяперашняй народнай. Хто наймае гасподу, хто жыве на гасподзе, той гасподнік, ж. гасподніца — квартнрант, -ка квартнронаннматель, -ннца, жнлец, жнлнца, lokator, -ka. Калі колькі наймаюць разам адну гасподу, дык яны будуць сугасподнікі, ж. сугасподніцы — соквартнранты, wspoilokatorzy. Хто наймае ў гасподніка пакой ці наагул часьць гасподы, будзе падгасподнік, ж. р. падгасподніца — субквартнрант, -ка, sublokator, -ka. Хто і пакою не наймае, а жыве ў вадным пакою з гасподнікамі альбо собсьнікамі дому, той — кутнік, ж. р. кутніца. Словы гаспода, гасподнік, гасподніца, кутнік, кутніца запісаны ў Ар.; ёсьць яны ў Ск. і інш. ды ў старой мове. Прыклады: А есьлі хто каго ў месьце, на вуліцы або ў гасподзе стрэльбаю раніць, тот маець... Стт. 75—20; у том дому... часу адправаваньня ў Менску рокаў земскіх.;. нікому з ураду жадная гаспода давана быці ня маець. Л. 1592 г. (МА. 66). ГЭТЫ, ГЭНЫ, ТОЙ; ГЭТ'КІ, ГЭН'КІ, ТАКІ; ГЭТАК, ГЭНАК, ТАК; ГЭТТА, ГЭНАМ, ТУТ, ТАМ; ГЭТУЛЬКІ, ГЭНУЛЬКІ, ТОЛЬКІ; АДГЭТУЛЬ, АДГЭНУЛЬ, АДТУЛЬ, АБО СТУЛЬ; ДАГЭТУЛЬ, ДАГЭНУЛЬ, ДАТУЛЬ 3 прыведзепых словаў тыя, што маюць у васнове гэт-(гэты, гэт'кі, дагэтуль і інш.) ужываюдца ў дачыненьні да таго, што блізка ў прасторы або ў часе. Тыя, што
Дадатковыя словы
гэнкі, гэткі
6 👁