МЕСТА, МЕСТАЧКА, МЕСКІ, МЕСЬЦІЧ, МЕШЧАНІН; ГОРАД; СЯЛО, АДНАСЕЛЬ «Ня люблю я места, парасейску горад» — кажа ў вадным вершу Пр. Багушэвіч. Дыкжэ места парасейску завецца «город». А ў нас цяперка ё слова «места» і няма слова «горад». Калісь было накш. У сівую старыну былі «гарады». Гарадамі тады звалі адміністрацыйныя пункты ўмацаваныя (дыкжэ ад слова «гарадзіць»), а «места» значыла тое, што цяпер «месца». Але з часам у горадзе адно «места» набірае асаблівага значаньня, на ім разьвіваецца гандаль, рамёслы, прамысл. Проці гэтага места кажнае іншае зьяўляецца местам малым, дык і дастае зьмяншальны назоў — «местьца», з чаго «месца». Значыцца, першае новае значаньне слова «места» было «рынак». Гэтае значаньне слова «места» захавалася, як архаізм, дагэтуль у ваднэй дзяцінай песьні-гульні, запісанай ля Крэва Аш. Вось яна: Лады, лады, ладкі, Пабіліся бабкі Пасярод рынку За рабую сьвінку. А варыянт гэткі: Лады, лады, ладкі, Пабіліся бабкі Пасярод места За камок цеста. Тут ясна, што «рынак» і «места» — гэта тое самае. 3 часам характар места-рынку з яго гандлям — крамамі і рамёсламі пашыраецца на ўвесь горад, а, з другога боку, горад траціць свае ўмацаваньні, як ужо непатрэбныя. Дык гарады ператвараюцца ў месты; адначасна з гарадамі шчэз і назоў «горад». Цяпер горадам можна зваць толькі гарады старавечныя, значыцца, умацаваныя селішчы. Магло-б яшчэ паўстаць пытаньне, ці ня зваць цьвердзяў (крэпасьцяў) гарадамі, але места зваць горадам — гэта памаскоўску. Слова «места» перанялі ад нас і Лятувісы (miestas). Малое места — гэта местачка — (не «мястэчка», бо гэта пад польскім уплывам). Насельніцтва места—гэта мяшчане, даўней яшчэ званыя месьцічамі. Прымета ад места — мескі: мескія дамы, мескае жыцьцё і г. д
5 👁