Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
Назоў «места» замест «горад» ведамы ўжо з XIII в. 3 XV в. маем блізу вылучна «места», «местачка» (а ня «горад» «гарадок»), ды ў іх мескія людзі ■—месьцічы. Тры прыклады з Стт.: усіх княжат... шляхту, места і ўсіх падданых нашых... аднымі правы... судзіці і справаваці маем, бал. 65; А гдзе-бы хто ня толька на палацу і дварэ, але ў месьце, на вуліцы, або ў дому і на каторамкольвек месцу, у месьце том, гдзе мы самі будзем, каго раніў..., такой-жа віне падлечы маець, б. 745; на неаселага пазоў... маець быці прыбіван у брам замковых і мескіх, 74—25. Колькі прыкладаў з МА.: каторыі людзі мешкаюць пад прысудам гарадзкім, тыі людзі войт і мяшчане за сябе былі забралі ў права мескае. I мы з таго дасматрэўшы, урадзілі так: каторыі людзі пахоцяць з права мескага ў гарадзкі прысуд, тых маець намесьнік наш судзіці і радзіці; а войту і мяшчанам у тыі людзі ня надабе ўступаціся, 7, л. з 1499 г.; пад прысудам мескім права майдэбурскага належалі, а не пад прысудам замковым, тм 72, з 1595 г.; прыказуем вам, абы ясьце мяшчан места Менскага... ня судзячы... да ўраду места Менскага адсылалі (л. з 1591 г., б. 48). 3 менаваных прыкладаў відаць, што «гарадзкі» значыць тое самае, што «замковы». У старых памятках крывіцкіх ё мілёны прыкладаў на «места» ў значаньню маскоўскага «горад» і ані няма прыкладаў на «горад» у гэтым значаньню. Сяло адказуе м. «деревня», п. wies, wioska без розьніцы, ці ў сяле будзе царква або касьцёл ці не. На ціхой сенажаці за сялом ў сьвежым сене ляжаць добра. Куляшоў: У зял. дуброве 50. Гдзе быся што таковага... стала, у месьце альбо ў сяле, Стт. 202. Сяляне на сёлах ані ў дамех сваіх нічога прадаваці ня маюць, але да мест і местачак усе... вазіці... вольна, Стт. 487—5. Калі-б без азану ў каторам месьце, або ў сяле, азан ня пеўшы, намаз пелі-б, вольна цэсару казаць тых людзей выцяць. Аль кітаб 88 a 17. Прыметнік ад «сяла» ёсьцека селавы ( = м. «деревенскни, сельскни, п. wiejski, wioskowy). Селавая баба пайшла, Іг. Аднасель, Ар — м. хутор, п. kolonia
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

деревенскнй, сельскнй
25 👁
 ◀  / 84  ▶