Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
вялікшы, найвялікшы, адказуючыя м. «велпчайшни». Прк.: «велнчайшее пронзведенме нскусства» — найвялікшы твор мастацкі. Кажацца заўсёды вялікі дождж, вялікі град, вялікі сызег, вялікая мяцеліца, вялікі віхор, вялікі вецер, вялікая сьцюжа, вялікі мароз, вялікая гарачыня (а ня «сільны дождж» і г. д.), таксама кажацца вялікае аканьне. Кажацца такжа вялікае пачуцьцё, вялікае даймо, вялікая любоў, вялікі боль ( = м. «снльное чувство, впечатленне, снльная любовь, боль»). Гэтак ня толькі ў цяперашняй, але і ў мове даўнейшай. Прыклады: Дождж вялікі ішоў. Аль кітаб 80 a 11; ангелы плакалі голасам вялікім. тм. 95 a 4. Слова «сільны» ў беларускай мове цяпер нямашака, хоць аднакарэнныя з ім сіла, сілком ( = м. наснльно п. gwaltem), асілак ( = м. богатырь, п. herkules, potentat fizyczny), дужасіл ( = м. снлач, п. silacz, atleta), сілкавацца (= «подкрепляться пніцею») і некаторыя іншыя ёсьцека. М. «спльный» у фізычным значаньні адказуе беларускае дужы (дужы чалавек, дужы конь, вол). М. «крупный» адказуе ў беларускай мове буйны (націск на ы), а крупны (націск на ы) пабеларуску значыць «маючы крупы — трыхіну» (крупны кабан, парсюк).. «Буйны» ў мове беларускай мае толькі конкрэтнае, фізычнае значаньне (буйныя зерняты, буйны боб, гарох, буйны дождж, град), а значаньня пераноснага ня мае (м. «крупный цэнтр» = блр. вялікі цэнтр). 2. Вялізны адказуе м. «огромный», п. ogromny. 3. Вялізарны — м. «громадный», п. ogromny, obszeгпу. Вялізарнасьць — громадность, ogrom, obszernosc. 4. Вялізманны — гранднозный, нсполннскни, гнгантскни, olbrzymi. У гэтым значаньні падае яго М. Гарэцкі ў сваім слоўніку (б 51) ды ў творах, ужываюць яго і іншыя пісьменьнікі, прыкл. Дубоўка («у змроку здаваліся з клёну лісты вялізманным войскам кажанным», «Трысьце»; «Жыцьцё маё — ці васілёк ці рожа, вялізманная краска дыядэмай», («Наля»), 5. Вяліза адказуе м. «громаднна», «велпкан» (А. Гарун — «узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары» — «Матчын дар» — верш «Навокал»), а ў дачыненьні да чалавека значыць яшчэ і «верзнла» (хоць з меншым адценьнем грэблівасьці). Ад яго ёсьць і павялічальнае «вялізішча» (сустракаецца ў казках). М. «велнкан» адказуе ў нас яшчэ волат. Звычайна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

велпчайшнй, нсполннскнй, скнй
10 👁
 ◀  / 84  ▶