томкі засталымі розьніц. Запіс 1563 г. (Пташнцкій: Князья Пузыны, 60); Што-бы меў на сту падводах да места нашага галоўнага еміны, ад выхаваньня яго засталае, для продажы паслаці, то можа... вадзяным пуцём... адправіці, Стт. 98; жане яго за ўсяе маемасьці, па нём засталае, маець быці выдзелена трэйцяя часьцьг Стт. 299—20. Тое-ж значаньне мае прадметнік засталец. Гэтак, калі часьць жывёлы рэжуць на мяса, дык на тых, што застаюцца жывымі, кажуць засталцы. I зычэньне пры гэтым ёсьцека: «Пасі, Божа, засталцы!» (Шэйн). У некаторых гаворках мовы народнай «астацца, асталы» і г. д. ужываецца ў вабодвых прыведзеных значаньнях, у іншых, наадварот, «застацца, засталы» і г. д. (значыцца з з на пачатку) мае абодва значаньні. Адцемім, што м. «отстань!» адказуе белр. «адчапіся!», або «адкасьніся!». Зацемім яшчэ, што «астатні» ня можна ўжываць у значаньні «засталы» ( = м. остальной), ані ў якім іншым значаньні, бо «астатні» полёнізм і паўднёва-усходні провінцыялізм беларускі, дзе =«апошні». Засьпець, засьпяваць. У значаньні м. «застать», п. zastac ёсьць беларускае засьпець, засьпяваць. Прыклады: Трзба сьпяшацца, каб засьпець яго дома, Сьп., Н. Рудня Вял.; Клюшчаны Сьв. Я засьпела сяброўку дома. Постаўе; Воўкаўшчына ля Глыбокага. 3 ЗСД.г Ён засьпеў яе дома, і яна нават узрадавалася, што ёіг прыйшоў, 216; Ён ведаў, што можа яе не засьпець, што можа прыйсьці ў няўдалы час, 215; Нешта раз Ля с ьн іц к і засьпеў яе асабліва устрывожаную, 236; Л. ізноў зайшоўся да Ніны і на сваё вялікае дзіва засьпеў там Андрэя, 319; у пачатку восені вярнуўся Л. у места, ён засьпеў там надзвычайна нэрвовы, мятушлівы настрой, 349; Л. часта засьпяваў яго тупа застыглага, 317. ВЯЛІКІ, ВЯЛІЗНЫ, ВЯЛІЗАРНЫ, ВЯЛІЗМАННЫ, ВЯЛІЗА, ВЕЛІЧЫНЯ, УВЕЛЬКІ, ВЕЛІЧ, УЗЬВЯ ЛIЧАЦЬ, ВЯЛІЧНЫ 1. м. «большой» і «велнкни» адказуе ў мове беларускай адно — вялікі; кажацца вялікі камень, вялікі конь і Усяслаў Вялікі, Вітаўт Вялікі і пад. Але ў ступенях прыраўнаньня ёсьць ужо дзьве хормы — большы, найболыпы, што адказуе м. «большой, самый большой» t
Дадатковыя словы
велнкнй
8 👁