кажнаму з падданых нашых каму-бы шло а чэсьць, неадвалочную справядлівасьць учыніці на першым сойме вялікам бяз усякае адвалокі, 93—27. Ваявода маець справядлівасьць чыніці і адправу (экзэкуцыю) на віннам, не правалакаючы, 105—34. АСТАЦЦА, АСТАЛЫ I ЗАСТАЦЦА, ЗАСТАЛЫ; ЗАСЬПЕЦЬ 1. Астацца, аставацца можна ад каго. Калі, прыкладам, ідуць і адзін ці колькі не пасьпяваюць зыйсьціся з іншымі, дык яны астаюцца, асталіся, г. зн., што яны ідуць крышку ці шмат ззаду за іншымі, пярэднімі, а ня роўна з усімі. Можна аставацца, астацца ў рабоце — жнучы, косячы, вучаньнік можа астацца ў вучэньні. Можна астацца культурна. Менаванаму дзеяслову адказуе м. «отстать», п. pozostac (z tylu od kogo). I naбеларуску кажацца адстаць, але ў накшым значаньні: можа адстаць тынк, папера ад сьцяны і пад. Разгляданы дзеяслоў агульна пашырыўшыся, запісаны між іншага ў Аш., Вал., ужывае яго таксама ЗСД, прк.: Халіма... быццам хацеў уцячы ад Лясьніцкага, або падражніцца, прымусіць прабегчы трушком, каб не астацца, 20. Дзеяпрыметнік ад «астацца» — асталы = отсталый, pozostaly z tylu (od kogo) ўжываецца між іншага ў «Аль кітабе», прк.: Заўсёды намаз * із азанам **) кланяціся трэба, хоць-бы асталыя намазы. 88 б. 4. *) Слова арабскае, значыць «малітва». **) Азан, слово араб,— кліканьне на малітву. Асталасьць — отсталость, zacofanie. Асталец — реакцнонер, zacofaniec. 2. Застацца, заставацца можна дзе. Застацца, заставацца дома, у лесе, заграніцай ( = м. остаться, п. pozostac). Прыклады: бяз хлеба застанемся, ЛНЧ. 21; усё, што засталося ад уцякацтва, ЛНЧ. 22; Колькі там мукі мне засталося, ЛНЧ 33; У дзьвёх з Любаю засталася Агапа, Сын 21. Сэрца чарсьцьвела... толькі адно пачуцьцё і засталося ў ім — матчынае каханьне, Сын 23. Застаяцеся вы? — застаямося, Куляшоў: У зял. дуброве, 38. Дзеяпрыметнік ад «застацца» — засталы = оставшнися, остальной, pozostaly. Прыкл.: для ўсякіх межы па
Дадатковыя словы
оставшнй
3 👁