сын ейны ўжо дзяцюк, дзеці іхныя ўсе здольныя. I тутка таксама, калі прыналежнасьць займені аслабленая, дык яно можа стаяць перад прадметнікам. VI. УЖЫВАНЬНЕ НЕКАТОРЫХ СЛОЎНЫХ ГРУПАЎ АБЕД I ПАЛУДЗЕНЬ «Абед» і «палудзень» розьняцца міжсобку ня якасьцяй і колькасьцяй ежы, але парою. Калі ад 8—9 гадз., дык гэта абед, а калі ад 12—14, дык палудзень. Апрача таго палудзень, паўдзён, або паўдня абазначаюць час (каля 12-ёх гадзінаў удзень) і месца на зямной апуццы (кулі). АДКЛАД I АДВАЛОКА Адклад, адкладаць, адкладаньне, адлажыць ужываюцца тады, калі пераносіцца на пазьнейшы час вызначаны тэрмін спаўненьня чагось. Прыкладам, суд вызначаны быў на двананцатага чырвіня, а яго адлажылі на 10-га ліпня; вясельле вызначана было на мясаед, а яго адлажылі на вясну; канцэрт меў быць у ваўторак, а яго адлажылі на сыботу. Адклад=м. отсрочка, отлагательство; адкладаць=отлагать; адлажыць = отсрочііть. Прыклад: Адклад ня ідзе ў лад. Аш.; Нсл. 374. Адвалока, адвалакаць, правалакаць ужываюцца, калі ніякі тэрмін не нарушаецца, бо яго яшчэ ня было, але адвалакаецца ( = м. медлнтся, замедляется) вызначаньче самога тэрміну спаўненьня чагось ці проста спаўненьче чагось адвалакаецца. Адвалока = м. промедленне, п. :wloka; адвалакаць, правалакаць = м. медлмть, замедлять, п. zwlekac; адвалаканьне — медленне, замедленііе — zwlekanie; неадвалочны — немедленный, natychmiastowy. Прыклады з Стт.: галаўшчына... маець быці плачона і адправена * без адвалокі, 73—25; Справядлівасьць неадвалочную на заўтрае-ж, а надалей трэцяга дня маем удзелаці, 73-5; Справядлівасьці неадвалочнае паступкам права даводзіці сабе маюць, 91—25, будзем павіньні *) Слова паходзіць ад «права» і значыць споўніць «рассудак» («решенне») суду, зрабіць экзэкуцыю
Дадатковыя словы
п.:wloka
6 👁