Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
ВЫКАЗАНЬНЕ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ У мове беларускай прыналежнасьць выказуецца ня родным склонам прадметніка, але прыналежным прыметнікам, значыцца, ня кажацца, прыкладам, «Шапка Пятруся, хустка Ганны, Міхась Антона, творы Багдановіча» і г. д., але шапка Пятрусёва, хустка Ганьніна, Міхась Антонаў, творы Багдановічавы і г. д. Колькі прыкладаў: із Стт.: не справуеце суду чалавечага, але суд Божы, 1; Няхай будзець у вас страх Гасподзень заўжды, тм.; за задзяржаньне лістоў ваяводзіных, старасьціных... шэсьць рублёў грошай, 87—25. 3 рам. «Сын»: свае пяшчоты матчыны яна магла выказаваць найляпей толькі ў пацалунках, 7; Ён не забыўся сьлёзаў матчыных, 9; верх застаўся Ігнасёў, 10; загагокалі гусакамі сябры Паўлюковы, 10; голас Любін — ціхі і чысты, 11; а што ў скрынях ды кублох жончыных, толькі дагадавацца хіба трэба было, 13; Захлупіла ў грудзёх Агапіных, 20; Андрэй, сусед Агапін, ня меў аднолькавых думак з усімі. 3 ЗСД: гаркая усьмешка Макрыніна, 43; Адзін голас быў бацькаў, 115; Смачны мёд шчамяліны, 140; Дзіўныя сталі вочы Андрэевы, 151. 3 ЛНЧ.: Усё багацьце Напрэева, 22; вялікі дружака Яўхімаў, 34; Ты вось служка Хрыстова, 44; перавязаны палец Хвядосаў, 49. Але двух прыналежных прыметнікаў побач ня бывае, замест іх ставіцца родны склон прадметніка (родны прыналежнасыхі), прыкл.: творы Максіма Багдановіча, мова Лява Сапегі (а не Багдановічавы, Сапегава). Як бачым з прыведзеных прыкладаў, прыналежныя прыметнікі ставяцца па прадметніку. Калі аднак прыналежнасьць у прыналежным прыметніку вывятрыўшыся, не адчуваецца, дык тады звычайна прыналежны прыметнік ставіцца перад прадметнікам. Прыклады: Кабыляе малако сытнае; Прадаў конскую шэрсьць. 3 вывятраньнем маем дачыненьне і тады, калі ў гутарцы не бяруць увагі на прыналежнасьць, але падчыркаваюць, што іншае, прыкл.: Узварушылі яго Макрыніны сьлёзы, ЗСД. 73. Таксама замест роднага склону прыналежнасьці займёнаў (на пытаньне чый? чыя? чыё?) яго, яе, іх ужываюцца ў мове беларускай займёны прыналежныя — ягоны, ейны, іхны. Прыклады: Вінцуль быў сын ягоны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 84  ▶