Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
жацца я (ты, ён і г. д.) памыўшыся, пакупаўшыся, адзеўшыся, апрануўшыся, пагаліўшыся, пастрыгшыся і Г. д. Гэтак, калі дзіцё хтось памыў, пакупаў, апрануў, дык яно будзе памытае, пакупанае, апраненае і г. д. А калі дзіцё само памылася, пакупалася і г. д., дык яно будзе памыўшыся, пакупаўшыся, апрануўшыся і г. д. Прыклады: Гаспадыня была агледзіўшыся (але дзеці агледжаны), дзіцё лазіла запэцкаўшыся (але акно запэцканае), ногі былі зымерзшы. Менаваныя хормы на -шыся нязьменныя, нясклонныя, значыцца зьяўляюцца дзейнымі дзеяпрыслоўямі мінулага часу. Як таковых, ужываньне іх у мове крывіцкай у прыведзеным прыпадку зьяўляецца вельмі на месцу, бо-ж яны паказуюць мінулую дзейнасць актыўную. ДА УЖЬіВАНЬНЯ СТУПЕНЯУ ПРЫРАУНАНЬНЯ Кажацца: мой конь лепшы за твайго, у месьце дамы вышшыя, увясну трава зелянейшая, гэтая дарога роўная, гэная раўнейшая, а гасьцінец найраўнейшы, а ня «мой конь ляпей за твайго..., вышэй» і г. д., значыцца пры прыраўнаньнях ужываецца вышшая ступеня прыметніка, а ня прыслоўя, як памаскоўску. У мове крывіцкай вышшая ступеня ніколі ня ўжываецца ў значаньню найвышшай, значыцца нельга, прыкладам, сказаць «Гэта простшы спосаб разьвязаньня пытаньня», «ён лепшы чалавек» у значаньню «найпростшы, найлепшы». Такія праказаньні маскоўскія, як: Блнжайшая деревня от города 50 км.; Прямая лнння есть кратчайшее расстоянпе между двумя точкамн; Через мнкроскоп вндны мельчайшне суіцества н под., у каторых найвышшая мера выказуецца пры помачы вышшай (а не найвышшай) ступені, перадаюцца ў мове беларускай пры помачы ступені найвышшай, значыцца гэтак: Найоліжшае сяло ад места 50 км.; Простая лінія ёсць найкаротшая расстайнасьць між двух пунктаў; Пераз мікраскоп відаць найдрабнейшыя стварэньні. Найвышшая ступеня ніколі ня творыцца пры помачы займя «самы», але пры помачы най- (часамі на-). Прыклады: Гэты сьш наймалодшы (а ня «самы малады»), ігруша найсакаўнейшая (а ня «самая сакаўная»), дачка найлепшая або налепшая (а ня «самая добрая» і ня «самая лепшая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бліжшае
4 👁
 ◀  / 84  ▶