АДРЫСАВАНЬНІ Адрысуючы камусь ліст, звычайна пішам: Спадару такому і такому (прыкладам Паўлу Вайніловічу); Спадарыні такой і такой (прыкладам Алімпе Вайніловічысе). Часта ўжываюцца такжа гэткія адрысаваньні: Паважанаму (Паважанай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (або Спадарыні). Вялікая пашана выказуецца ў гэткім адрысаваньні: Ягэ Міласьці Спадару (такому і такому), Яе Міласьці Спадарыні (такой і такой). Адрысуюць такжа: Сябру (Сяброўцы), Паважанаму Сябру (Сяброўцы), Паважанаму (-ай) Спадару Сябру (Спадарыні Сяброўцы). Усі вышменаваныя хормы адрысаваньня ўжываюцца ў залежнасьці ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам. Таксама, залежна ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам, мы зьвернемся да яго на пачатку лісту з гэт'кімі словамі. Паважанаму (-ай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (Спадарыні); Дарагому (-ой), Даражэнькаму (-ай), Дрыжонаму (-най), Любаму (-ай) Сябру, Сяброўцы (або зь імям — М і х а л у, М і х н е, Г а н ь н е, Г а н у с і і пад.). Заслугуюць на ўзнаўленьне ўжываныя ў старакрывіцкай мове звароты, выказуючыя пашану, такія, як Дабрародныя і пачэсьлівыя нашы мілыя суседзі. Ліст полацкі з 1468 г. (Stang: Urkundensprache der Stadt Polock 73). V. ТОЕ-СЁЕ 3 СЫНТАКСУ УЖЫВАНЬНЕ ДЗЕЯПРЫСЛОУЯУ I ДЗЕЯПРЫМЕТН1КАУ Дзеяпрыслоўі абазначаюць спосаб або час і не скланяюцца, а дзеяпрыметнікі скланяюцца як прыметнікі. У мове крывіцкай ёсьць дзеяпрыслоўі цяперашняга
Дадатковыя словы
гэткімі
6 👁