Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
часу на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) і мінулага часу на -шы і -ўшы. Прыклады; Кажучы гэта ён махаў рукою, Мыючыся пырскаў вадою, Чытаўшы ён задумляўся, Прачытаўшы зачыніў кнігу. Дзеяпрыметнікі ў мове крывіцкай ёсьць гэт'кія: 1) Пасыўныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -ны (чытаны, казаны) і -ты (мыты, біты)—у поўнай меры ўжываюцца. Прыклады з Стт.: Статут... на сойміках паветавых, на то абраных, папраўлены, 7; Пасланца, за лісты нашымі... да... каго пасланага, забіў 88—15; На сойме элекцыі нашае пад Варшаваю прагляданы, 7; Тот монштук або вудзіла... вынайдзена, 15—15; права сьпісаныя маем, 17—1; маець быці ў вязеньню задзержан да сойму, 71 —15; да рамесьніка ручніцы ненабітыя, а лукі неналажоныя прыносіці вольна, 76—5; урад вінен будзець то выпаўніці... пад прысягаю, на ўрад яго учыненаю, 77—15; тую выслугу сваю, ад нас даную, усю траціць 84—25; лістоў запаведных, ку крыўдзе аднае стараны адзержаных, не павіньні прыймаваці 86—15. 3 іншых жаролаў: Выглядае, як пабіты сабака, Ар.; Ляжала падзертае хусьце, Ар.; Пераліваецца ўсімі вясёлкавымі колерамі прамусоленае крысо залапленае адзежы, ЛНЧ 29. Але нямашака ў мове крывіцкай дзеяпрыметнікаў пасыўных цяперашняга часу на -ем, -ом. Замест іх ужываюцца дзеяпрыметнікі на -ны, -ты або хорма апісальная. Прыкладам гэткія праказаньні маскоўскія, як: «Чнтаемая мною кннга ннтересна, Рассматрнваемый вопрос нсчерпан» аддаюцца пакрывіцку гэтак: Чытаная мною кніга цікавая, Разгляданае пытаньне вычарпана або апісова: Кніга, што я чытаю, цікавая і пад. Колькі прыкладаў: Лісты маюць быць даваны ў пажытках, столу і скарбу нашага гаспадарскага належачых, Стт. 80—35; пазоў такі выданы маець быці прыбіван у брам, тм. 74—25; галаўшчына... з іменьня яго маець быці плачона, тм. 73—25. 2) Дзеяпрыметнікі на -лы. Зусім няма такжа ў Крывічоў дзейных дзеяпрыметнікаў мінулага часу на -шы, -ўшы. Замест іх ужываюцца дзейныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -лы (шчарнелы), калі яны ў мове ёсьць ад дадзенага дзеяслова, а калі няма, дык перадаецца апісова пры помачы што або каторы. Прыклады з ЗСД: баяцца змачыць набраклае жыцьз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 84  ▶