людзі належачыя да таго-ж таварыства, наагул арганізацыі, асабліва палітычнае партыі. У шыршым значаньню ўсі Крывічане — сябры міжсобску, бо маюць адну супольную ідэю — адраджэньне свайго народу. Аўожна быць асабістым праціўнікам, на'т непрыяцелем, але адначасна быць сябрам, сяброўкаю, калі маеш супольную маемасьць або супольную ідэю, але адно тыя будуць таварышамі, таварышкамі, што ў блізкіх асабістых дачыненьнях прыязных. Можна сказаць, што таварышам або таварышкаю ёсьць той наш прыяцель або прыяцелка, што, будучы з намі балей-меней аднаго веку, з намі разам, або блізка жывуць, часта сустракаюцца, бываюць у тых самых мясцох — адным словам таварыства абазначае суб'ектыўныя асабістыя дачыненьні, а тым часам сябраўство абазначае дачыненьні об'ектыўныя. НЯМА ВЕТЛЫХ ЗВАРОТАУ ПА БАЦЬКУ Ветлых зваротаў па бацьку («по нменн н отчеству») ў Крывічоў няма і ніколі ня было. Былі калісь назовы сыноў на -іч, -евіч, -овіч. (Ільлініч, Хадасевіч, Пятровіч), але яны ня былі ветлымі зваротамі, а ўжываліся дзеля бліжшага азначаньня. Аднак пазьней гэтыя назовы сталіся прозьвішчамі, замерлі, перастаючы адначасна ўжывацца ў сваёй ранейшай ролі. Замест іх паўсталі іншыя назовы па бацьку, што ёсьцека дагэтуль, але яны так сама ня ёсьць ветлымі зваротамі. Цяперашнія назовы па бацьку ў мужчын маюць звычайна суфікс — онак (-ёнак) або анок (-янок), — анка (-янка) і — ышка, — ішка. Прыкладам, Васіль Міхневіч мае сына П ё т р у і дачку Г а н н у, дык дзеці ягоныя дзеля бліжшага азначаньня (у судзе і інш.) запішуць гэтак: Пётра Васілёнак Міхневіч (а калі гэта дзяцюк і чалавек несамастойны, дык Пётра Васілёнак Міхневічык, Міхнеўчык), а дачку ды яшчэ незамужнюю: Ганна Васілянка Міхневічанка або Ганна Васілішка Міхмевічышка. А калі-б Ганна была замужам, дапусьцім, за Апанасовічам, дык запішуць гэтак: Ганна Васілянка (або Васілішка) Апанасовічыха. Прыметы на -оў, -еў і -ін, -ын (Пётра Васілёў, Ганна Васілёва, Пётра Хвядосін, Ганна Хвядосіна) ня ё нават назовамі па бацьку, але паказуюць прыналежнасьць, яны прыналежныя прыметнікі, бо і парсюк Васілёў і сьвіньня В а с і л ё в а, Хвядосіна. 3. Зак
Дадатковыя словы
а^ожна, нат, обектыўныя, субектыўныя
6 👁