бы ё маскалізмам. Замест «вы» кажацца такжа ваша да мужчыны і жанчыны або вашэць (або «вашаць») да мужчыны і вашэця да жанчыны. Ваша, вашэць, вашэця скл. гэтак: наз. ваша, вашэць, вашэця, р. вашэці, дав. вашэці, він. вашэцю, тв. вашэцяй (ж. род) і вашэцем (м. р.), м. аб вашэці (ж. р.) і аб вашэцю (м. р.). Мн. лік: вашэці, вашэцяў, вашэцям, вашэцяў, вашэцьмі, аб вашэцях. Прыклады з Нсл. 45: Вашэцю пан прасіў к сабе. Вашэцям прывёз па гасьцінцу. Аддаў-бы вашэці, ды сабе трэба. Я вашаць, і ты вашаць; хто-ж нам хлеба напашаць. Прык. Прыналежны прыметнік ад «вашэць» ё вашэцеў, а ад «вашэця» — вашэцін. Значыцца, замест «ваш» у дачыненьню да аднае асобы кажацца вашэцеў, калі гэта мужчына, і вашэцін, калі жанчына. ГІрыклады скланеньня: тут быў сын вашэцеў, дачка вашэцева, няма сына вашэцевага, дачкі вашэцевай, дайце сыну вашэцеваму, дачцэ вашэцевай, бачыў сына вашэцевага, дачку вашэцеву, быў із сынам вашэцевым, з дачкою вашэцевай, была гутарка аб сыну вашэцевым, аб дачцэ вашэцевай. Дапусьцім, спадарыня Наталя мае сына і дачку. Зварочуючыся да яе на «ваша» скажам гэтак: Там быў сын вашэцін і дачка вашэціна; ня было сына вашэцінага, дачкі вашэцінай і г. д. «Ваша, вашэць, вашэця» паўсталі з «ваша міласьць». Дзядзька і цётка абазначаюць брата і сястру бацькаву і матчыну, а дзяцьмі ўжываюцца так-жа ў дачыненьню да сталых і старых. ТАЙКА Тайка і — зьменшаная — таечка служыць прыяцельскім ветлым зваротам паміж жанчын у Магілеўшчыне і Чарнігаўшчыне. Як харошы і чыста арыгінальны зварот крывіцкі, ён заслугуе на ўдзяржаньне і пашырэньне. СЯБРА, СЯБРОУКА I ТАВАРЫШ, ТАВАРЫШКА Сябра ў дачыненьню да мужчыны і сяброўка ў дачыненьню да жанчыны абазначаюць супольніка (м. «соучастннк») або супольніцу і «колегу». Гэтак, сябрамі або сяброўкамі будуць тыя, што маюць супольную ці — накш — сябраную маемасьць. Таксама сябры, сяброўкі будуць вучаньнікі або вучыцялі тае самае школы ды
10 👁