Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
заньне а Сівільле з XV стаг. («Варш. Ун. Нзв.» 1898 г.); Хто есьць спадар? 1489 г. (Я. Карскі: Рус. дналект. 98). Спадарыня, соўнца, месяц, зьвездухна, дай крошку хлеба... Спадарыня, перапёлачка, зорухна, зернетка, дай ложачку дзіцятку варыўца сырога. Баркулабаўскі летапісец (перадрук Е. Раманава, Вільня 1910 г., бал. 39). Гэтак прасілі жанкі ў часе голаду ў Магілёўшчыне. Спадару Божа, чыстая вада твая ачысьці цела мае грэшнае. Аль кітаб 71 б. 17; Божа Спадару, я... із пяску ствароны, тм. 81 б. 2; Служаць сваім спадаром (верш Рымшаў у Стт. *). *) Націск у слове «спадар» гэт'кі: наз. спадар, р. спадара, дав. спадару, тв. спадаром, м. аб спадару,. усюды націск на канцы, але кЛічны склон спадару (націск на да) — хадзёце сюды, спаДиру. Паходжаньне слова «спадар» гл. ніжэй, у слоўных групах. Пан мае значаньне клясавае і наагул адказуе м. «барнн» (а не «господнн»), паня — «барыня» (а не «госпожа»), паненка — «барышня». ВАША, ВАШАЦЬ, ВАШЭЦЯ, САМІ, CAM Да бацькоў і старшых сваякоў шмат дзе ў Беларусі зварочуюцца ў другой асобе множнага ліку, пры гэтым займеньнік «вы» апушчаецца, а назоў старшай асобы ставіцца ў клічным склоне, прыкладам: «Як, тату (дзеду, мама і г. д.) кажаце» (а ня «кажаш»), Так сама, калі ідзе гаворка пра гэтыя асобы і асабліва, калі хочуць выказаць пашану да іх, дык гавораць таксама ў множным ліку, ужо ў 3-й асобе — «тата (мама і г. д.) кажуць» (казалі). Ужываньне тут адзіночнага л. (кажа, казаў) бязь ён, яна адчуваецца таксама як пашана, хоць і меншая. Казаньне ён, яна, яны на паважаных старшых людзёў адчуваецца як некаторае ўлегцыменьне. У гэткіх прыпадках дзеля пашаны трэба ўжываць спакменьніка (мама казала; тата, дзядуля, вучыцель казаў; бацькі казалі, а не яна, ён, яны казала, казаў, казалі). Калі зварачаюцца не да бацькоў або іншых старшых сваіх, дык ужываецца «самі»: «Як самі маецеся?», «Добра самі кажаце», «Куды самі ідзяце?», і г. д. Гэты-ж займеннік, «сам, сама» ставіцца і ў вадзіночным ліку, што даець адценьне большае пашаны, чымся «ты»; «Як сам маешся?», «Добра сама кажаш», «Куды сам ідзеш?» і г. д. Наагул ужываньне «вы» ў дачыненьню да аднае асо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спадарў, спадйру
8 👁
 ◀  / 84  ▶