Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць «Радзі, Божа!» Садзячым хлеб у печ жадаюць: «Вялік падходам!» Доячым каровы зычаць: «Малочна вам!». Ловячым рыбу зычаць: «Рыбпо вам!». Пры забіваньні жывёлы і пры рабеньні запасаў наагул просяць Бога: «Судзі, Божа, спажыць у карысьці, у радасьці, у добрым здаровейку, судзі, Божа'» НкП. 145. Пры забіваньні жывёлы жадаюць такжа: «Пасі, Божа, засталцы!» тм. Уходзячы на ток (у гумно), сьвіран, клець і наагул у які склад, кажуць: «Спары, Божа!» на што таксама адзержуюць адказ «Дзякуй'». Прыходзячы да ядучых, кажуць: «Сыць, Божа!» на што адказуюць «Просімі». Прапіваючы да іншага жадаюць: «Будзь здароў!» («Будзь, Ваша, здароў, здарова!»), на што тыя адказуюць: «На здароўе!» або «Пі здароў!», «Пі здарова!» («Пі, Ваша, здароў, здарова!») Падзяку (маск. «благодарность») выказуюць словам «Дзякуй!». Выбачэньня просяць (м. «просят нзвннення, нзвнняются») словам: «Выбачай, выбачайце!» Калі хто за аказаную ім ласку, услугу пачуе «Дзякуй!», дык ён таксама мае адказаць «выбачай, выбачайце!». Гэта значыць — выбачай, што не ўгадзіў ляпей. Прыклад: — Дзякую вам! — Няма за што, выбачайце' Вк. (ЛБ. 10063). IV. ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ М. «пожалуйста», п. proszg адказуе крывіцкае «калі ласка». СПАДАР, СПАДАРЫНЯ М. «господпн», п. pan адказуе крывіцкае спадар; «госпожа», рапі — спадарыня; «барышня», раппа — спадарычна. Калі зварочуемся да мужчын і жанчын разам, дык кажам: спадарства. Прыклады: Яго спадарства пагібнець а воінства. Ска
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 84  ▶