Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
Сустракаючыся увечары здароваюцца словам «Дабрывечар!». Апрача таго, у Цэнтральнай Беларусі (паветы: Барысаўскі, Лепельскі) Крывічы здароваюць словам «Дабраслаў!» Вялікую пашану выказуем вітаючы словам «Чалом». Прыклады: «Чалом' чалом! вераб'ю, лятуць к табе госьці, ляці баржджэй пераймаць важных егамосьцяў» (з яар. песьні). Ішла Купалка сялом, сялом, Вітала хлопцаў чалом, чалом 3 купальскае песьні. А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Чалом вам! Ці не заляцела наша курачка Учора к вам? Ром. VIII, 378. Чалом, чалом ацец-татулька! Пачатак верша ў «Маяку» 1843 г., т. IX, кн. XVII, разьдз. V, 33. Палякі здарованьне «чалом!» перанялі ад Крывічоў. Вельмі часта, незалежна ад пары дня, пры гэтым кажацца: «Як маешся? як маецеся? ( = м. «как пожнваешь?»). Разьвітуючыся, той, што адыходзе, кажа таму ці тым, што застаюцца: «Заставайся (заставайцеся) здароў! (здаровы!)». На гэта адзержуе адказ: ўІдзі (пайдзі, хадзі), ідзеце (пайдзеце, хадзеце) здароў! здаровы! (здаровенькі!» Тыя, што застаюцца, часта скажуць: «з Богам!». Гэтак Крывічане разьвітуюцца ня толькі цяперка, але таксама й даўней, прыкладам: Сыну мой, Іса, астанься здароў! а я ужо адыйду. Аль кітаб 96 б. 11. Растаючыся ўвечары кажуць такжа узаемна: «Дабранач!» Разыходзячыся кажуць узаемна адны адным: «Бывай здароў! Бывайце здаровы' (здаровенькі!)», а ўвечары такжа «Дабранач!». Вельмі часта «Заставайся, заставайцеся здароў, здаровы! Бывай,— це здароў, здаровы!» скарачаюцца ў вадно «Заставайся,—цеся, бывай,—це!». Калі растаючыся хочуць адцеміць жаданьне ізноў пабачыцца, дык кажуць: «Да пабачаньня!». Праходзячы ля працуючых, кажуць: «Памажы, Божа'» на што адказуюць: «Дзякуй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю
5 👁
 ◀  / 84  ▶