Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
Але ў ІІ ст. н. э. з паўночнага захаду ўварваліся готы і роднасныя ім іншыя германскія плямёны. Пасоўваючыся да Чорнага мора, яны занялі заходнія раёны Палесся і на нейкі час прыпыніліся на Валыні і Падоллі, а самая паўночна-ўсходняя ўскраіна (басейн Случы і Пцічы) працягвала быць балцкай (культура штрыхаванай керамікі). Гота-гепідская культура праіснавала ў Заходнім Палессі да канца IV ст. н. э., калі готы былі разбітыя ў Прычарнамор'і. Нейкі час, прыблізна да другой паловы VI ст. заходнія раёны былі незаселеныя. Пасля гэтага на месцы зарубінецкай культуры паяўляюцца помнікі пражскага тыпу (V-VIII ст. н. э.) - дакладна славянскія. Яны не знікаюць бясследна, як зарубінецкія, а звязваюцца ў часе і прасторы з познімі славянскімі помнікамі VIII-Х стст., а праз іх - са старажытнаўсходнеславянскімі наступнага перыяду. Помнікі пражскага тыпу на тэрыторыі Палесся і Валыні складаюць усходнюю ўскраіну познепраславянскай тэрыторыі. Яны, хутчэй за ўсё, належалі дулебам. Пасля аварскага нашэсця ў VI ст. н. э. помнікі пражскага тыпу распаліся на дулебскую групу (заходняя частка) і на драўлянскую (усходняя частка). На поўнач, за лінію Ясельда Прыпяць, помнікі пражскага тыпу не пашыраюцца. I балты ў V-VIII стст. сядзелі на тых жа самых месцах - на поўнач ад Прыпяці, - што і плямёны культуры штрыхаванай керамікі. У пачатку Х ст. дулебы разам з драўлянамі і іншымі славянскімі плямёнамі ўваходзілі ў Кіеўскую дзяржаву і нават удзельнічалі ў паходзе Ігара на Царград. Пасля гэтага часу іх назва знікае з нашых летапісаў, уступіўшы месца валынянам і бужанам, якія ў Х-ХІІІ стст. займалі тую ж тэрыторыю, што і дулебы ў папярэдні перыяд. Аднак назва дулебы сустракаецца ў гістарычных помніках на іншых славянскіх тэрыторыях. Так, у географа Баварскага і арабскага гісторыка аль-Масудзі (Х ст.) згадваецца пра горад Dudleby і племя Dulaba; адзін раз у чэшскага храніста Космы згадваецца пра горад Dudlebi ў паўднёвай Чэхіі. Тэрыторыя ду(д)лебаў размешчана ў верхнім басейне р. Влтавы. Наступная тэрыторыя, дзе адзначаны яе жыхары як Dudleipa, Dudleipin - гэта Панонія (у дакументах зальцбургскага архібіскупа Людвіка з 860 г.), а таксама пасяленне Du(d)lieb у заходняй Карынціі. Адносна апошніх Л. Нідэрле меркаваў, што гэтую назву сюды прынеслі панонскія дулебы. Гэтыя чатыры лакалізацыі назваў, звязаных з дулебамі, ілюструюць шлях міграцыі славянскіх плямёнаў з Заходняга Палесся, які праходзіў ад р. Буг праз паўднёвую Чэхію ў Ніжнюю Панонію і далей - у заходнюю Карынцію (G. Labuda. Staroźytności Słowiańskie. T. 1 C-D. Wrocław—Warsawa-Krakow. С. 399-401). З Х ст. н. э. (а, магчыма, яшчэ раней - з VIII ст.) у раёнах на поўнач ад Прыпяці, занятых калісьці балтамі, паяўляюцца помнікі славянскіх плямёнаў дрыгавічоў. Усё Палессе стала славянскім. Такім чынам, к пачатку II тысячагоддзя н. э. Палессе поўнасцю стала славянскім: знікае рэзкае дзяленне Палесся на дзве гістарычна-культурныя вобласці - заходнюю і ўсходнюю. Гэтае дзяленне, выкліканае наяўнасцю рознага паводле этнічнай прыналежнасці насельніцтва робіць немагчымым сцвярджаць, што Палессе было прарадзімай славян. Мы прытрымліваемся думкі, што прарадзіма славян знаходзілася на захад ад Палесся - на тэрыторыі паміж Одэрам і Віслай, і што Палессе і суседняя Валынь былі ўсходняй ускраінай гэтай прарадзімы. Трэба, аднак, падкрэсліць, што славяне з Палесся хадзілі на поўдзень яшчэ раней. Частка іх разам з готамі пасля іх разгрому гунамі ў 375 г. уваходзіла ў гунскі племянны саюз, які ўзнік у басейне Дняпра ў IV ст. н. э. У VI ст. частка ўсходнепалескіх славян пайшла разам з гунамі ў Прычарнамор'е, другая частка - у VII ст. - з булгарамі (цюркскімі дружынамі) на тэрыторыю сучаснай Усходняй Балгарыі. Мяркуецца таксама (Бязлай, 1969), што адбывалася перасяленне ўсходнепалескіх насельнікаў у Славенію. Гэтым можна растлумачыць шэраг палеска-балгарскіх, палеска-славенскіх і літоўскаславенскіх ізалекс, якія нельга растлумачыць як праславянскія архаізмы. З візіготамі славяне дайшлі аж да!спаніі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прычарнаморе, прычарнаморі
10 👁
 ◀  / 354  ▶