ПРАДМОВА Палессе прыцягвае пільную ўвагу вучоных з ХІХ ст. Мяркуецца, што гэтая зона ўнікальная, а ў плане мовазнаўчым - архаічная, паколькі, на думку вучоных, праз Палессе пралягалі шляхі першага масавага перасялення праславян на ўсход. Таму структурнатыпалагічны аналіз семантычных зрухаў і перабудоў у лексіцы, які праводзіцца ў нашым даследаванні, набывае першараднае значэнне. Як паказалі многія карты, што адлюстроўваюць архаічную лексіку, пучкі ізалекс дзеляць тэрыторыю Беларускага Прыпяцкага Палесся на дзве часткі - заходнюю і ўсходнюю. Мяжа паміж імі ўмоўна праходзіць па лініі рэк: Ясельды - Прыпяці - Гарыні. Прыблізна такое ж дзяленне праследжваецца і ў археалагічных культурах. Коратка разгледзім іх. Засяленне Палесся, якое пачалося пасля адступлення ледніка ў мезаліце, працягвалася таксама і ў неалітычны перыяд. Мезалітычныя стаянкі чалавека размяшчаліся на прыбярэжных дзюнах і радзей - на абалонах рэк. Абломкі гліняных сасудаў, знойдзеныя на пасяленнях, адносяцца да трох асноўных археалагічных культур: грабеньчатай керамікі, лейкападобных кубкаў і шарападобных амфар. Найбольш праўдападобнае існаванне палескіх пасяленцаў з грабеньчатай керамікай адносіцца да IV-II тыс. да н. э.; пасяленні з лейкападобнымі кубкамі размяшчаюцца ў заходніх раёнах, суседніх з Польшчай - гэтая культура прыйшла на Палессе з захаду: яна склалася ў раёне паміж Эльбай і Віслай і недзе каля 2100 г. да н. э. была выцеснена прышлымі плямёнамі культуры шарападобных амфар. У самым пачатку эпохі бронзы (бронзавы век прыпадае на другую палову ІІІ тыс. сярэдзіну ІІ тыс. да н. э.) на Палессі з'яўляюцца помнікі шнуравой керамікі, якія можна датаваць толькі прыблізна: усходнепалескія, як і помнікі сярэднедняпроўскай культуры, да 2100-1500 гг. да н. э., а заходнепалескія звычайна датуюцца археолагамі перыядам 1800-1400 гг. да н. э. Большасць даследчыкаў мяркуе, што носьбіты культуры шнуравой керамікі - індаеўрапейцы (продкі славян, балтаў, германцаў і інш.). Іх змяняюць помнікі дзвюх блізкіх культур: тшцінецкай (у заходніх раёнах), - яе помнікі можна датаваць перыядам з 1500 да 1200 гг. да н. э., і сасніцкай (усходнія раёны), помнікі якой адносяцца да перыяду з другой паловы ІІ тыс. - да пачатку І тыс. да н. э. Пазней, перад пачаткам жалезнага веку (ІХ-VII ст. да н. э.) яны змяняюцца помнікамі мілаградскай культуры. Тшцінецкія помнікі дажылі на Палессі аж да паяўлення там помнікаў лужыцкай культуры; яны з'явіліся тут яшчэ ў бронзавым веку і існавалі да пачатку жалезнага веку. На самым поўдні Заходняга Палесся на мяжы з Валынню ўзнікаюць блізкія да лужыцкіх помнікі высоцкай культуры. І адны, і другія працягвалі існаваць яшчэ і ў пачатку жалезнага веку, а потым іх месца занялі помнікі паморскай культуры, тэрыторыя пашырэння якой на Палессі супадае з распаўсюджаннем тут помнікаў лужыцкай культуры (якая прасціралася ад Балтыкі да Дуная і ад Шпрэі ва ўсходняй Германіі да Валыні) у XV—IV стст. да н. э. Археолагі мяркуюць, што помнікі лужыцкай культуры - гэта ўжо славянскія помнікі, а мілаградскія помнікі і помнікі культуры штрыхаванай керамікі (VII ст. да н. э. - V ст. н. э.) належалі балцкім плямёнам. Як і раней, назіраецца ўсё тая ж прывычная для Палесся карціна: яго заходнія раёны складаюць ўсходнюю ўскраіну сярэднееўрапейскіх культур, а ўсходнія з'яўляюцца ўскраінай прыдняпроўскіх культур, і мяжа паміж імі, як і раней, праходзіць па лініі рэк: Ясельда - Прыпяць (да Гарыні) - Гарынь. У канцы ІІ ст. да н. э. (да IV ст. н. э.) па ўсёй тэрыторыі Палесся на поўдзень ад Ясельды паяўляюцца помнікі зарубінецкай культуры (ІІІ ст. да н. э. - V ст. н. э.), якая першая з часоў неалітычнай культуры грабеньчатай керамікі) - на нейкі час аб'яднала заходнія раёны з паўднёва-ўсходнімі ў адно цэлае. Археолагі мяркуюць, што зарубінецкая культура этнічна з'яўляецца славянскай
Дадатковыя словы
абяднала, зявіліся, зяўляецца, зяўляюцца
10 👁