АКРУТВАНКА гл. укручванка. АКУТВАНКА окут'ванка ж. 126. вялікая хустка, якую носяць на плечах. гл. апінка, апудка, лахтушка, укручванка. АНДАРАК ондарак м. 26, 160, 199. гондарак м. 71. андарак м. 59, 60, 105, 166, 179. ендерак м. 184а, 186, 197. андерак м. 196. 1. спадніца з асобага саматканага сукна 26, 59, 60, 71, 105, 160, 166, 179, 184а, 186, 196, 197, 199. гл. бурка, даматкан, летнік, пасаманнік, саян. 2. спадніца з любой саматканай тканіны 60. // Андарак з полотна шылі до роботы (купл'она сподгіца) а самі тчэм то андарак 60. 3. кароткая вопратка, падобная да пінжака, з саматканага сукна 184а, 197. гл. каптан, катанка, куртка, летнік, пінжак. АНУЧНІК анучнік м. 98, 126. онучнік м. 133. посцілка, вытканая з абрэзкаў матэрыялу. гл. дыван, дзяруга, кілім, коўдра, лапічанка, палавік, радзюжка, трапачнік, ходнік. АНУЧЫ онуче мн. 34. онучы мн. 32, 59, 60, 72, 139, 157, 160, 184а, 196, 199, 202, 206. гонучы мн. 71, 80, 98, 102, 124, 126, 132, 133. нучи мн. 105, 132, 133. анучы мн. 166. онучи мн. 197. 1. анучы, суконныя або палатняныя, якімі абгортваюць ногі, надзяваючы боты або лапці 32, 34, 59, 71, 72, 80, 98, 102, 105, 124, 126, 132, 133, 157, 160, 166, 186. // Анучы ўдзіралі суконныйа і портныйа 166. 2. палатняныя анучы, якімі абгортваюць ногі, надзяваючы боты або лапці 60, 139, 184а, 196, 197, 199, 202, 206. гл. парцянка. 3. старое парванае адзенне 59. гл. барахло, выкідкі, латкі, лахман, ненадзіркі, старызна, трап'ё, шмацце. АПІНКА опін'оха ж. 34. опынанка ж. 26, 80. оп'енка ж. 72. опынка ж. 60, 71. опынка ж. 59. опінанка ж. 102, 160, 186, 197. опіначка ж. 98, 124, 132. оппінка ж. 126, 133, 202, 206. опінка ж. 105. опін'анка ж. 139, 166. опіналка ж. 157. вялікая хустка, якую носяць на плечах. // Опынка то бол'шайа хустка 60. гл. акутванка, апудка, лахтушка, укручванка. АПЛЁТАК гл. плётка. АПОНА гл. папона. АПОРКІ опоркы мн. 60, 71. опорки мн. 59, 80. опоркі мн. 98, 126, 132, 196, 202, 206. апоркі мн. 179. старыя зношаныя боты, у якіх адрэзаны халявы. гл. башмакі, кантоплі. АПУДКА опудка ж. 32. опуданка ж. 32. вялікая хустка, якую носяць на плечах. гл. акутванка, апінка, лахтушка, укручванка. АПУСЦІК опус'цік м. 59. манжэта. гл. абшыўка, каўнерап, манжэта, чахол. АСТОПКІ выступцы мн. 80. выстопцы мн. 102. стопкі мн. 98, 126. остопкі мн. 124, 132, 133, 157, 166, 186. оступкі мн. 139. поступкі мн. 184а. постопнікі мн. 199. поступнікі мн. 196, 202, 206. стары стаптаны абутак. // Остопкі вот поўкідала 186. Йак порвуцца постолы кажуц' посто пнікі 199. гл. выкідкі, выхадкі, кастопкі, лапцішнікі, недадзіркі, недатопкі, недаходкі. АСТРОКА строка ж. 133. острока ж. 139. вушка ў лапці, у якое зацягваецца абора. гл. бабка, вуха, пуценка, пяцюх. АХВІРАНКА гл. фіранка. АЧКУР ачкур м. 32. учкур м. 132, 133, 179, 196, 202, 206. вічкур м. 157. очкур м. 166, 184а. 1. шнурок, якім сцягваюцца штаны 32, 132, 133, 166, 179, 184а, 196, 202, 206. гл. бычкі, матуз, матузніца, паўрозы, празукі, тарачкі, шнурок. 2. завязкі, якімі сцягваецца каўнер у кашулі 59, 157, 184а. гл. матуз. 3. завязкі ў спадніцы 184а. гл. бычкі, кічкі, матуз, пасак, паўрозы, празукі, тарачкі, шнурок. БАБКА бабочка ж. 26, 80. бабка ж. 71, 72, 102. 1. гафтачка 26, 71, 72, 80. гл. гапка, гаплік, прарэзка. 2. вушка ў лапці, у якое зацягваецца абора 102. гл. астрока, вуха, пуценка, пяцюх. БАВІТ бавыт м. 80. гестка. гл. гестка, карчык, кашуля, кофта, перарэз, талік. БАЁЎКА байоўка ж. 166, 179, 199. байуўка ж. 160. байо ўка ж. 157. хустка з байкі. БАМБОШЫ бамбоши м. 32. лапці, пашытыя са скуры. // Пошиу на колодку бамбоши 32. гл. башмакі, лапці, аршчакі, пасталы, шкуранкі. БАНЬКА бан ка ж. 179. спражка. гл. бляшка, заліста, залязка, кальцо, клямар, пражка, шпронка. БАРАХЛО б'ерахло н. 186. барахло н. 124, 197. старое парванае адзенне. // Йето б'ерахло вел'мы старойе 186. гл. анучы, выкідкі, латкі, лахман, ненадзіркі, старызна, трап'ё, шмацце. БАХІЛЫ бахулі мн. 126. бахшы мн. 124, 197. 1. лапці, сплеценыя з вяровак 197. гл. вярэні, лапці, снасці, чуні. 2. галошы на валёнкі, буркі 124, 126. гл. чуні. БАХРАМА бахрома ж. 32. махры. гл. канцы, кіціцы, кіцуны, кутасы, махры, хвасты. БАЦІНКІ буцшки мн. 72. боцінкі мн. 139, 157, 184а, 186, 197. чаравікі. гл. чаравікі
Дадатковыя словы
берахло, болшайа, велмы, куплона, окутванка, опенка, опусцік, опіноха, пошйў, трапё
2 👁