ПАЛЕСКІЯ НАЗВЫ АДЗЕННЯ І АБУТКУ АБДЗІРКІ гл. недадзіркі. АБЛЯМОЎКА обл'амуўка ж. 32, 60, 139. обл'амиука ж. 71. абл'амуўка ж. 59. абл'аміўка ж. 80. обл'амуоўка ж. 98, 126. обл'амоўка ж. 124, 157. обл'амоўка ж. 166. абл'амоўка ж. 160, 179. обл'еймуўка ж. 199. 1. апуха па нізу і па рукавах у кажуха 32, 59, 60, 71, 80, 98, 126, 139, 157, 160, 166, 179, 199. гл. абрубка, абшыўка. 2. аколышак у шапкі 71. гл. абруч, абычайка, аколышак. 3. вузкая палоска матэрыялу, якая нашываецца на прарэх у штанах 80, 160. гл. закладка, манішка, пазуха. 4. ніжняя частка кашулі, надточаная іншым матэрыялам 98, 124, 126. гл. падбіўка, ташва. АБОРЫ оборы мн. 184а, 186, 196, 197, 199, 202, 206. аборы мн. 179. тонкія вяровачкі, якімі лапці прывязваюцца да ног. гл. валокі. АБРУБКА обрупка ж. 105. апуха па нізу і па рукавах у кажуха. гл. аблямоўка, абшыўка. АБРУС абрус м. 60. обрус м. 102. обрусок м. 197. абрус. гл. засцёльнік, настольнік, парток, скацерць, сэрвэта. АБРУЧ бруч м. 133. обруч м. 199. 1. аколышак у шапцы 199. гл. аблямоўка, абычайка, аколышак. 2. дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны, якая (дэталь) уяўляе сабой драўляны абруч, на які закручвалі валасы; зверху надзявалі чапец, а затым наметку; замест абруча мог быць шнурок або туга скручаны кавалак палатна 133. гл. абычайка, каблуч, каніца, каробка, кібалка, кічка, кужаль, лён, лямец, падвічка. АБРУЧЫК обручык м. 102. бручка ж. 124. пярсцёнак. гл. жыковіна, каблучка, кальцо, крапавец, пракувец, пярсцёнак. АБУТАК обутак м. 32, 34. обуй м. 26, 59, 60, 71, 80, 98, 102, 105, 126, 139, 160. вобуй м. 72, 179. обуў м. 124, 132, 133, 157, 166, 196, 199, 202, 206. обув м. 184а, 186, 197. агульная назва для абутку. АБЦАС обцас м. 34, 98, 126. опчас м. 32, 179. опцас м. 26, 59, 60, 71, 80, 102, 166. абцас. гл. каблук, падбор, пачас. АБШЫЎКА опшыўка ж. 59, 60, 98, 139, 157, 166, 186. (в)обшыўка ж. 80. опшьіўка ж. 124, 132, 133. обшыўка ж. 160. 1. паясніца ў спадніцы 59, 80, 157, 160, 186. гл. каўнер, каўнерац, кічка, паясніца, пояс. 2. паясніца ў штанах 59, 80, 98, 157. гл. каўнер, кічка, матузніца, паясніца, пояс. 3. паясніца ў фартуху 60, 80, 157. гл. каўнер, каўнерац, кічка, матузніца, паясніца, пояс. 4. апуха па нізу і па рукавах у кажуху 60, 124, 132, 133. гл. аблямоўка, абрубка. 5. манжэта 60. гл. апусцік, каўнерац, манжэта, чахол. 6. стужкі, прышытыя на спадніцы 139. 7. што-небудзь абшытае 166. АБЫЧАЙКА обычэйка ж. 34. обэчайка ж. 166. 1. дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны, якая (дэталь) уяўляе сабой туга скручаны кусок палатна або шнурок, завязаны вакол галавы, на які закручвалі валасы; зверху надзявалі чапец, а затым наметку; абычайка можа быць і ў выглядзе драўлянага абруча 34. гл. каблуч, каніца, каробка, кібалка, кічка, кужаль, лён, лямец, падвічка, абруч. 2. аколышак у шапцы 166. гл. аблямоўка, абруч, аколышак. АДЗЕЖА одажа ж. 34. одежа ж. 26, 59, 60, 71, 72, 80, 102. одз'ожа ж. 126, 132, 166, 184а, 186, 197. одз'ежа ж. 105, 124, 133, 139, 157, 160, 196, 199, 202, 206. адз'ожа ж. 179. 1. агульная назва адзення 26, 34, 59, 60, 71, 72, 80, 98, 102, 105, 124, 126, 132, 133, 139, 157, 166, 179, 184а, 186, 197, 196, 199, 202, 206. // От одз'ежы у йей (то пос'цілкі) одз'ейала) плац'е 199. гл. плацце. 2. бялізна 59, 71, 72, 80, 132, 197. гл. бял'ё, латак, плацце. АДЗІЯЛА одзійало н. 72, 80, 157, 184а, 186, 196, 197, 199, 202, 206. 1. суконная посцілка 72, 80. гл. дыван, кілім, коўдра. 2. ватовая і байкавая коўдра 157, 184а, 186, 196, 197, 199, 202, 206. // Н'екоторыйа на ватн'е одзійало кажуц' коўдра 199. гл. коўдра. АДКЛАД отклад м. 71. отклатка ж. 60. борт у світцы, у паліто. гл. борт, каўнер, кляп, накладзіч, раскладзіна. АЗАДНІК гл. заднік. АКАРУНКІ гл. карункі. АКОЛЕСЦІК околес'цік м. 139. несуконная спадніца. гл. летнік, палатнянік, парцянік, рабак, фартух. АКОЛЫШАК околушка ж. 34, 80, 98, 124, 126, 132, 133, 166. околышка ж. 26. околыц'а ж. 59, 71. околушко н. 60, 160, 184а, 196, 197, 202, 206. колушка ж. 105. колушко н. 157. аколышка н. 179. околушок м. 139. околушек м. 186. 1. шляк у хустцы 34, 71. гл. бераг, кайма, шляк. 2. палі капелюша 59, 60. гл. крылы. 3. аколышак у шапцы 26, 59, 60, 80, 98, 105, 124, 126, 132, 133, 139, 157, 160, 166, 179, 184а
Дадатковыя словы
абламоўка, абламуўка, абламіўка, адзожа, бялё, ватне, некоторыйа, обл'амйўка, обламиука, обламоўка, обламуоўка, обламуўка, облеймуўка, одзежа, одзежы, одзейала, одзожа, околесцік, околыца, плаце, посцілкі
3 👁