Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
Т'ук йак пэчэш верхне сало 40. Сало пэчонэ на сковородзе то пэчонэ, у горшку то смажонэ 126. РАБІЦЬ робіц' незак. 120, 144, 148. робіц' незак. 124. падрыхтоўваць да гатавання (чысціць, патрашыць, пра рыбу). // Робленайа рыба 120. РАЖАНКА ражінка ж. 1. р'ажэнка ж. 5. ражанка ж. 139, 143, 191, 199. кіслае паранае малако, змешанае са смятанай. // На ражанку кіпацац' молоко, йоно застывайе, лйуц' смітану і ставац' у л'охкі дух 143. РАЖОК рожок м. 15-17. першы кавалак хлеба, адрэзаны ад цэлай буханкі. РАЗАКІ рэзак! мн. 124. резак! мн. 144. 1. гл. рэзанкі 1 124. 2. вараныя дробна пакрышаныя буракі, запраўленыя алеем 144. РАЗАН разан, разанок м. 109, 124. гл. рэзанка. РАЗАНІКІ рэзанікі мн. 150. гл. рэзанкі 1. РАЗАНЫ рэзаны мн. 143. рэзуны мн. 157. гл. рэзанкі 1. // Рэзаны - нелупленайа, пасоленай картопл'а. Йак меншы - цылы, каторы пэрарэзаны 143. РАЗРАЗАНЦЫ розрізанцы мн. 75. гл. рэзанкі 1. РАІІА ропа ж. 91, 95, 99, 112, 115, 119, 161, 164, 165, 170, 171, 186. ропа ж. 126. репа ж. 158. 1. сок з пасоленага мяса, рыбы. // М'йасо у роп! дзержац' 112. Солодны бы ропа 115. Осэлэнцы ліжалі у рош, у бочцы 126. Месо доўжно у ропе лажац', а сало не 168. 2. сок у квашанай капусце 186. РАСОЛ рос'ул м. 1, 2, 38, 44, 79, 91, 92. рос!л м. 4, 5, 7, 8—12, 16, 17, 19, 20, 25, 29, 45, 49, 71, 72, 80, 102, 119а. росул м. 6, 18, 35—37, 54, 59, 60, 79а, 87, 93, 103, 112, 116, 116а, 119, 124, 131— 133, 144, 148, 150, 152, 159, 161, 164, 169, 171, 177, 182, 185, 186, 198а. роусоул м. 13, 136. роусол м. 40, 78, 123, 162. росыл м. 83. росол м. 115, 120, 126, 143. расол м. 151, 154,158, 160, 170, 176. расул м. 190, 191. русул м. 199. 1. расол у квашанай капусце, бураках, агурках 1, 2, 4—13, 16—20, 25, 29, 35, 38, 44, 45, 47, 103. // Буракы в росолове ліжац'; його нэ варац', нэ пйуц'. Сукно красац' і його додайуц' 20. 2. расол у квашанай капусце, агурках 36—38, 40, 54, 59, 60, 71, 72, 75, 78—80, 83, 87, 91, 92, 93, 102, 112, 113, 115, 116, 116а, 119, 119а, 120, 124, 126, 131—133, 136. // Гурочны росул, качанові росул 133. 3. сок з валёнага мяса, рыбы 4, 6—9, 17, 20, 25, 29, 38, 47, 71, 72, 75, 83, 103, 131, 152, 182. // В росолові лежат стэгна 7. 4. салёныя агуркі 133, 168, 176. // Дай росолу, - дык і воды і гуркоў дадуц' 133. 5. шаткованая капуста і салёныя агуркі 159, 162, І69, 171, 182. // Дай мне расолу — шаткованкі накладзе, плашку пакдадзе і йушкі ул'йе 159. Росол такэ с капусты, з гурков; капусту секом, в бочку налівайом водой, укроп клад'ом, ч'аснок — то і росол 162. 6. расол у салёных агурках 123, 143, 144, 148, 150—152, 154, 158—162, 164, 168—171, 176, 177, 182, 185— 187, 190, 191, 198а, 199. // Смачны росул йак шво 185. 7. капуста, квашаная качанамі 161, 177. РАСОЛКІ расолкі мн. 158. страва, прыгатаваная з адцэджанай з варанай бульбы вады і зялёнай цыбулі. РАСОЛЬНІК росол'нык м. 2, 4, 6, 19, 20, 38, 40. росол'нік м. 10, 11, 52, 98, 102, 109, 128, 145, 169, 170, 172, 173, 186. русол'нык м. 13, 29. русол'нік м. 136, 199. росолнык м. 75. роусол'нік м. 120, 126, 139, 143, 157, 166, 185. росол'нік м. 131, 144. расол'нік м. 154, 158, 178, 179, 203. расол'нік м. 159, 187. 1. расольнік (з салёнымі агуркамі). 2. боршч з квашанай капусты 169. РАШЧЫНА рошчына ж. 1, 4—13, 17, 18, 20, 25, 29, 35, 37, 44, 45, 47, 59, 60, 71, 79, 91, 103, 120, 124, 128. рошчыэна ж. 2. рошчэна ж. 9, 29, 34, 71, 72, 78, 99. рошчына ж. 80, 83, 85, 131, 135, 136, 139, 144, 148, 151, 152, 157—161, 164, 166, 171, 179, 185, 187, 190, 191, 198а, 199. рошшіна ж. 173. 1. рошчына (на хлеб, бліны і г.д.). 2. закваска на хлеб 4, 18. // Йак не дас! рошчыны тыйе, то с'адзе хліб 4. Покынула трошкі рошчыны 18. 3. кісла-салодкая страва з заквашанай мукі 60, 85, 91, 124, 139, 161. РАШЧЫНІЦЬ рошчынэты 2, 8, 19, 72. рошчыныты 5, 6, 20, 34, 60, 71, 80, 119; рошчэшты 95. рошчышты 102, 126. рошчынщ' 112, 115, 116, 123, 124, 133, 132, 135, 136, 139, 148, 160, 166, 169. рошчынщ 144, 157. рашчыніць цеста (на хлеб, бліны і г.д.). // Рошчынэлі у дзішцы, рано замісімо і пэчэмо 19. Рошчын'айу летн'ай, цеплай водой 124. РОЗМІНКА роз'мінка ж. 124. тварог, размешаны з малаком, смятанай. // Сыр з оскодаўца росцірайуц' с молоком то роз'мінка 124. РУКАВЕЦ руковэц' м. 15, 17. рукавэт' м. 16. рукавац' м. 34. рукавец м. 128, 177. палатняная торбачка для прыгатавання тварагу, сыру. РУКАЎ рукаў м. 1, 109, 112, 115, 169. гл. рукавец. // Творіг выброс'ат з рукава 1. РУЛІ рул! мн. 52, 109, 113, 132, 145, 152, 154, 160, 168, 170, 177, 179, 185—187, 196, 198а, 199, 203. 1. страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у ваду, салёную або салодкую, або ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбросат, картопла, кладом, летнай, лохкі, мйасо, ражэнка, расолнік, росолнік, роусолнік, рошчынайу, русолнык, русолнік, садзе, тук, улйе, часнок
6 👁
 ◀  / 354  ▶